Кнігі рускага грамадзянскага друку ХVІІІ – пачатку ХХ стст. у музейным зборы НПГКМЗ

Калекцыя кніг рускага грамадзянскага друку ХVІІІ – пачатку ХХ стст. налічвае 271 адзінку захоўвання (кніг XVIII ст. - 8 ; кніг ХІХ ст. - 104; кніг пачатку ХХ ст. - 159). З іх у асноўным фондзе 172 адзінкі, у фондзе навукова-дапаможных матэрыялаў 99 адзінак. 45 выданняў прадстаўлены ў экспазіцыях музеяў НПГКМЗ (40 – асноўнага фонду і 5 – навукова-дапаможнага). Дадзеныя прыводзяцца на 01.01.2017 г.

Па тэматычнаму складу калекцыя даволі разнастайная. У яе ўваходзяць кнігі рознай тэматыкі: падручнікі і іншыя навучальныя дапаможнікі; даведачныя выданні - слоўнікі, энцыклапедыі; зборнікі цыркуляраў і інструкцый, справаздачы розных устаноў, статыстычныя матэрыялы; літаратура рэлігійна-маральнага зместу; белетрыстыка; дзіцячая літаратура; народныя выданні; кнігі па прыродазнаўчых навуках і медыцыне; кнігі па прамысловасці, сельскай гаспадарцы, гандлі; кнігі па гісторыі, археалогіі, мовазнаўству; кнігі па заканадаўству; кнігі ваеннай тэматыкі; нелегальныя выданні. Храналагічныя рамкі калекцыі 1766 – 1917 г.

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, 2017


 

Кнігі рускага грамадзянскага друку ХVІІІ – пачатку ХХ стст. у музейным сборы НПГКМЗЧитать в Google Кнігі рускага грамадзянскага друку ХVІІІ – пачатку ХХ стст. у музейным сборы НПГКМЗЧитать в Яндекс