Супрацоўнікі Музея беларускага кнігадрукавання наведалі выставу «Беларусь і Біблія» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

17 кастрычніка супрацоўнікі Музея беларускага кнігадрукавання наведалі Міжнародную выставу «Беларусь і Біблія», што працуе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. На выставе можна пабачыць рукапісы з урыўкамі Святога Пісання на папірусе і на пергамене, сярэднявечныя манускрыпты на старажытных мовах, першадрукаваныя біблейскія тэксты і іншыя рарытэты, прывезеныя ў Беларусь з розных краін.

Экскурсію па экспазіцыі выставы правёў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Алесь Суша, які і з'яўляецца галоўным ініцыятарам і арганізатарам стварэння гэтай унікальнай выставы. Аповед для калег быў надзвычай змястоўным і цікавым. У падарунак госці атрымалі рознага кшталту выданні, прысвечаныя экспанатам выставы.

Супрацоўнікі Музея беларускага кнігадрукавання ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. 2018 г.

®
Система Orphus