Выстава да юбілею выхаду рамана У. Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім" пачала сваю працу

У Міжнародны дзень музеяў, 18 мая, у Музеі беларускага кнігадрукавання пачала працаваць выстава, прысвечаная юбілею аднаго з самых значных твораў беларускай літаратуры ХХ ст. У 1968 г. упершыню выйшаў у выглядзе кніжнага выдання раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Стварэнне выставы стала магчымым дзякуючы супрацоўніцтву Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. У экспазіцыі можна пабачыць прадметы з фондаў названых устаноў культуры: гэта не толькі самыя разнастайныя друкаваныя выданні, але і асабістыя рэчы, што належалі У.С. Караткевічу.

Юбілей выхаду рамана супадае яшчэ з дзвюма датамі: 155-годдзе пачатку паўстання 1863–1864 гг. і 180-годдзе з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага.

Запрашаем наведаць выставу, якая будзе працаваць на працягу ўсяго лета!

Выстава "Каго любіш? - Люблю Беларусь!", Музей беларускага кнігадрукавання, Полацк, 2018 г.

®
Система Orphus