Национальный Полоцкий историко-культурный музей-заповедник, Музеи Полоцка | Научно-исследовательское и просветительное учреждение культуры «Национальный Полоцкий историко-культурный музей-заповедник» | У Музеі беларускага кнігадрукавання працуе новая выстаўка | polotsk.museum.by

У Музеі беларускага кнігадрукавання працуе новая выстаўка

З 16 студзеня 2018 г. у Музеі беларускага кнігадрукавання працуе выстаўка, прысвечаная экслібрысу - адыходзячай у небыццё з'яве на мяжы станковай, кніжнай і прыкладной графікі. Аснову яе складаюць прадметы з асабістай калекцыі беларускага мастацтвазнаўца, графіка, педагога Мікалая Аляксандравіча Гугніна.

Яшчэ 30-40 год таму папулярны і запатрабаваны беларускі кніжны знак, ці экслібрыс, з'яўляўся аб'ектам заслужанай увагі шырокага кола аматараў кнігі, мастакоў-графікаў, калекцыянераў і мастацтвазнаўцаў, аднак сёння ён паступова адыходзіць у гісторыю.

Выстаўка "Экслібрыс у творчасці мастакоў Віцебшчыны" не выпадкова прысвечана паўночнаму рэгіёну Беларусі. З Віцебшчынай звязаны імёны такіх вядомых мастакоў-экслібрысістаў, як С. Юдовін, Я. Мінін, Г. Кісялёў, Б. Кузьмічоў, Г. Шутаў, Ю. Баранаў, М. Гугнін, Л. Анцімонаў і інш. Іх творы сярод іншых цікавых экспанатаў можна пабачыць на выстаўцы, якая працягне сваю працу да 13 мая 2018 г.

Выстаўка "Экслібрыс у творчасці мастакоў Віцебшчыны". Музей беларускага кнігадрукавання, Полацк, 2018 г.

®
Система Orphus