2-3 верасня 2017 г. у Полацку – Дзень беларускага пісьменства. У гэтым годзе ён прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Музеі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка запрашаюць прыняць удзел у святочных мерапрыемствах, якія пройдуць на музейных пляцоўках
2 верасня | |
12.00–14.00 | Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22) |
Міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання «Дыпламатыя слова: Францыск Скарына ў сусветнай гуманітарнай прасторы». | |
12.00–13.00 | Стацыянарная выстава «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» (Домік Пятра I, вул. Ніжне-Пакроўская, 33) |
Прэзентацыя выставы аднаго дня «Полацк на памятных манетах Рэспублікі Беларусь» (са збору Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь). | |
14.00–14.30 | Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22) |
Прэзентацыя кнігі Францыска Скарыны «Малая падарожная кніжка» з кнігазбору «Белгазпромбанка». | |
14.30–15.00 | Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22) |
Адкрыццё выставы «Люду посполитому к доброму научению» (Псалтыры з музейных і кніжных збораў Беларусі). | |
14.30–15.30 | Мастацкая галерэя (вул. Стралецкая, 4A-4) |
Адкрыццё выставы «Полацк у гравюрах сучасных мастакоў», прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Закрыццё Мастацкага пленэра «Пад знакам Скарыны». | |
16.00–17.30 | Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22) |
«Музычная старонка»: выступленне камернага аркестра «Еўропа-Цэнтр». | |
17.00–18.00 | Канцэртная зала Сафійскага сабора (вул. Замкавая, 1) |
«Музычныя скарбы Беларусі» - канцэрт еўрапейскай музыкі XVI-XVIII стст. у выкананні ансамбля старадаўняй музыкі «Кантабіле». | |
18.00–18.30 | Ля Сафійскага сабора (вул. Замкавая, 1) |
Урачыстае адкрыццё памятнага знака «Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці». | |
18.30–19.00 | Сафійскі сабор (вул. Замкавая, 1) |
Урачыстае адкрыццё Культурна-мастацкага праекта «Тры Сафіі: Сафія Кіеўская, Сафія Наўгародская, Сафія Полацкая». | |
3 верасня | |
12.00–13.00 | Стацыянарная выстава «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» (Домік Пятра I, вул. Ніжне-Пакроўская, 33) |
Прэзентацыя серыі памятных манет Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь «Шлях Скарыны» (са збору Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь). | |
15.00–16.00 | Канцэртная зала Сафійскага сабора (вул. Замкавая, 1) |
Прэм’ера сюіты Ганны Кароткінай «Францыск Скарына» ў выкананні Ксеніі Пагарэлай.
| |
10.00–17.00 | Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22) |
Выставы: «Малая падарожная кніжка» Францыска Скарыны (з кнігазбору «Белгазпромбанка»); «Люду посполитому к доброму научению» (Псалтыры з музейных і кніжных збораў Беларусі). |