Музей для самых маленькіх

У мінулую суботу музей сустракаў самых маленькіх сваіх наведвальнікаў. На занятак у рамках Клуба выхаднога дня завіталі хлопчыкі і дзяўчынкі 1.5-2-х гадоў разам са сваімі бацькамі. Першыя крокі ў жыцці ўжо зроблены! Цяпер трэба актыўна пазнаваць сучаснае наваколле і можна трошкі зазірнуць і ў мінулае – пазнаёміцца з жыццём нашых продкаў!

На занятку дзеці і дарослыя пазнаёміліся з музеем, з задавальненнем паглядзелі батлеечнае прадстаўленне, пагулялі ў гульні.

239