Сапраўднаму герою беларускай зямлі прысвячаецца...

З 12 па 15 лютага 2013 г. на базе Полацкага каледжа УА "ВДУ імя П.М.Машэрава" былі праведзены памятныя вечарыны, прысвечаныя 95-годдзю з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Пятра Міронавіча Машэрава. Імя гэтага чалавека, які трагічна загінуў у кастрычніку 1980 г., навечна засталося ў памяці тысяч беларусаў. З 1965 г. па 1980 г. Пётр Міронавіч з’яўляўся першым сакратаром ЦК Кампартыі Беларусі. Святочныя мерапрыемствы былі арганізаваны навучэнцамі каледжа сумесна з супрацоўнікамі Полацкага краязнаўчага музея. Да сустрэч было падрыхтавана слайд-шоў, даследаваны матэрыялы музея і бібліятэкі. Больш за 100 навучэнцаў установы, якая носіць імя славутага беларуса, пазнаёміліся з самымі цікавымі момантамі жыцця П.М.Машэрава, успамінамі яго сяброў і калег, сярод якіх быў і выкладчык педвучылішча Іван Васільевіч Сухарукаў. Гэтыя марапрыемствы завершылі серыю сустрэч, прысвечаных знакамітым людзям, якіх лёс звязаў з гісторыяй полацкай навучальнай установы.

309