Дар музею

У рамках Міжнароднага Дня музеяў у Полацку праходзіць акцыя “Упішы сябе ў гісторыю Полацка”. Супрацоўнікі Краязнаўчага музея ад усіх жадаючых прымаюць у дар прадметы, якія папоўняць музейны збор НПГКМЗ.
Воранава Дзіна Купрыянаўна доўгі час рупліва зберагала дакументы, фотаздымкі і ўзнагароды свайго мужа - Воранава Фёдара Іосіфавіча. Гэты чалавек 53 гады адпрацаваў на Полацкім ліцейна-механічным заводзе, з’яўляўся рацыяналізатарам і ўдарнікам працы, карыстаўся павагай сярод калег як прафесіянал. Дзіна Купрыянаўна прыняла ўдзел у акцыі і перадала ў музейны фонд цікавыя матэрыялы, якія стануць каштоўнай крыніцай па гісторыі полацкага прадпрыемства ў пасляваенныя гады.

341