У Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася прэзентацыя выстаўкі «Я прыйшоў дзеля Вас», прысвечанай Якубу Коласу.


24 лістапада ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася прэзентацыя выстаўкі «Я прыйшоў дзеля Вас», прысвечанай Якубу Коласу. Выстаўка, як паведамлялася раней, прадстаўляе асабістыя рэчы пісьменніка, друкаваныя выданні, а таксама творы выяўленчага мастацтва, прысвечаныя яму, з фондаў Літаратурна-мемарыяльнага музея Я. Коласа.
На мерапрыемства завіталі госці з Мінска: гэта супрацоўнікі Музея Я. Коласа на чале з дырэктарам, Зінаідай Мікалаеўнай Камароўскай, а таксама пісьменнікі Мікола Маляўка і Алесь Марціновіч. І самы шаноўны госць – сын Я. Коласа Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч. Полацк жа прадстаўлялі супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, прадстаўнікі гарадской улады, мясцовыя пісьменнікі і інш. Сустрэча атрымалася цікавай і змястоўнай.



Recoverd_jpg_file(23)
Recoverd_jpg_file(44)
Recoverd_jpg_file(58)
Recoverd_jpg_file(89)
Recoverd_jpg_file(189)







®
Система Orphus