У Мастацкай галерэі з 25 красавіка працуе выстава жывапісу «Дзень Перамогі», прысвечаная 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
На выставе «Дзень Перамогі» прадстаўлены мастацкія творы з фондаў Беларускага саюза мастакоў, прысвечаныя подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Жывапісныя і графічныя кампазіцыі былі створаны ў 1970–1980-я мастакамі рознага ўзросту, сярод якіх такія мэтры беларускага мастацтва, як Аляксандр Кішчанка, Уладзімір Кухараў, Арлен Кашкурэвіч, Васіль Шаранговіч.
Выстава працуе з 25 красавіка па 25 мая 2025 года.