Музычная вечарына


Калі ладзіць традыцыйныя спевы ды танцы, як ні ў самую чароўную травеньскую ноч – Ноч музеяў? У купальскую ноч сярод людзей блукаюць розныя нячысцікі ды пачвары, а ў музейную ноч – навуковыя супрацоўнікі, якія з’яўляюцца ўвасабленнем дабра і добрага настрою.

Музей ткацтва шчыра запрашае ўсіх жадаючых апынуцца ў таямнічай атмасферы беларускай музыкі першай паловы дваццатага стагоддзя ў выкананні ўдзельнікаў фальклорнага гурта “Варган”. Вы пачуеце гукі традыцыйных музычных інструментаў: дуды, скрыпкі ды гусляў, а пры жаданні зможаце нават патанчыць.

260