Лаціна-польскія выданні XVI-XVIII стст. у фондах НПГКМЗ

Укладальнік: Філімонава В. А.

Традыцыі кнігавыдання прадстаўлены ў калекцыі выданнямі беларускіх, польскіх, заходнееўрапейскіх друкарняў: Вільня (6), Варшава (4), Кракаў (3), Полацк (2), Аугсбург (2), Венецыя (2), Амстэрдам (2), Люблін (2). Гарады Познань, Каліш, Марбург, Лейпцыг, Інгальштадт, Майнц, Нюрнберг, Жэнева прадстаўлены адзінкавымі выданнямі. Адносна якаснага складу друкарняў можна адзначыць, што пераважная большасць кніг выйшла ў друкарнях Ордэна езуітаў, менш – у прыватных друкарнях. Калекцыя даволі разнастайная паводле свайго тэматычнага складу. Значную частку яе складаюць рэлігійныя выданні: зборы каментарыяў да кніг Бібліі, палемічная тэалогія, казанні на розныя тэмы, агіяграфічная літаратура, царкоўная гісторыя, царкоўнае права. Таксама ў калекцыі прадстаўлена навучальная і метадычная літаратура, якая ў пераважнай большасці прызначалася для езуіцкіх навучальных устаноў. Сярод галіновай літаратуры пераважае літаратура гістарычнага профілю. У калекцыі прысутнічаюць таксама асобныя творы палітычнага, філасофскага характару, творы класікаў антычнай літаратуры.

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, 2019


 

Лаціна-польскія выданні XVI-XVIII стст. у фондах НПГКМЗЧитать в Google Лаціна-польскія выданні XVI-XVIII стст. у фондах НПГКМЗЧитать в Яндекс