Краязнаўчы музей Полацка рыхтуе новую выстаўку

2019 – год, калі мы будзем святкаваць 75-ую гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З гэтай нагоды 14 лютага, у Дзень закаханых, у Краязнаўчым музеі Полацка пачне сваю працу выстаўка “Война и любовь”. Дзень адкрыцця выставы абраны невыпадкова, бо ў ваенныя часы менавіта каханне падтрымліва агеньчык веры і надзеі ў перамогу над ворагам, у тое, што самыя блізкія людзі абавязкова знойдуць адзін аднаго і сустрэнуцца ў мірны час. Новая выстаўка, падрыхтаванная супрацоўнікамі музея разам з Гістарычнай майстэрняй імя Леаніда Левіна, запрашае пазнаёміцца з лёсамі знакамітых і радавых беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Фотакартачкі, рэчы, агучаныя лісты,адрасаваныя каханым і родным, дапамогуць наведвальнікам здзейсніць падарожжа ў мінулае разам з “героямі” выставы і адчуць сапраўдны дух часу.

На пляцоўцы выстаўкі будуць арганізаваны цікавыя мерапрыемствы і акцыі. Сачыце за абнаўленнем інфармацыі на сайце Краязнаўчага музея Полацка і яго старонках у сацыяльных сетках.