"Хутка ў нумар"

Роўна 100 год таму, 17 красавіка 1917 года, выйшаў першы нумар полацкай газеты "Революционный голос". За цэлае стагоддзе адбылося шмат зменаў у жыцці як самаго выдання, так і Полацкага краю, пра які на газетных старонках заўсёды змяшчалі самыя свежыя і дасканалыя навіны.

Пра лёс карэспандэнтаў полацкай газеты, пра асаблівасці зместу і многае іншае можна было пачуць на ўрачыстым адкрыцці выстаўкі "Хутка ў нумар", прысвечанай гісторыі аднаго са старэйшых выданняў Беларусі. У невялікай зале Краязнаўчага музея Полацка 17 красавіка 2017 г. сабралося болей за 70 чалавек. Гэта была моладзь і людзі сталага ўзросту, прафесійныя і пачынаючыя журналісты, тыя, хто цікавіцца газетнай справай нашага рэгіёну. Сябры і пастаянныя чытачы полацкай газеты выказалі шмат цёплых слоў у адрас карэспандэнтаў, якія сталі ганаровымі гасцямі імпрэзы.

Выстава працавала амаль поўгода і стала пляцоўкай для правядзення музейна-педагагічных заняткаў, тэматычных экскурсій, сустрэч з былымі супрацоўнікамі.