Запрашаем на свята "Гуканне вясны"

24.03.2018 13:00

Дарагія сябры!
Музей традыцыйнага ручнога ткацтва і фальклорны гурт "Варган" сардэчна запрашаюць Вас на свята “ГУКАННЕ ВЯСНЫ”, якое адбудзецца 24 сакавіка а 13 гадзіне.

Гуканне вясны – гэта старажытнае беларускае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Напэўна, усім вам ужо надакучыла зіма і хочацца цёплага веснавога сонейка? Тады вам да нас!

У святочнай праграме вас чакае:
-хэнд-мэйд пасядзелкі, па вырабу птушачак;
-загукальныя песні-вяснянкі;
-вясёлыя гульні і карагоды!

Кошт уваходнага квітка:
3 руб.
Увага! Колькасць удзельнікаў абмежаваная.





®
Система Orphus