Выстаўка «Выданні Францыска Скарыны з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі»


З 2 па 30 верасня ў Музеі беларускага кнігадрукавання будуць прадстаўлены арыгінальныя выданні Францыска Скарыны - «Кнігі Царстваў» і «Эклезіяст», выдадзеныя ў Празе ў 1518 годзе.
Выстаўка дасць магчымасць палачанам на працягу месяца ўбачыць кнігі першадрукара, якія захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў Мінску.
Запрашаем выкарыстаць унікальную магчымасць і прыйсці на спатканне з кніжнымі скарбамі.

310