Гісторыка-культурныя каштоўнасці

Шэраг музейных прадметаў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь з наданнем 2-й катэгорыі: скарб залатых ювелірных вырабаў (XI ст.), абразок «Канстанцін і Алена» (XI ст.), старадрукаваныя і рукапісныя кнігі (XVI–XVIII стст.), казьянкаўскі манетны скарб куфічных дірхамаў (ІХ-Х стст.), абразы з Сафійскага сабора (XVIII ст.), свецкія партрэты часоў Рэчы Паспалітай (XVIII ст.) і інш.





Пярсцёнак віты з вострава Готланд. ХІ ст. Золата 900*. Скань. D – 25,0. Раскопкі В.А. Булкіна на Верхнім замку ў г. Полацку ў 1978 г. 1. Пярсцёнак віты мужчынскі. ХІ ст. Золата 900°. Валаченне, філігрань, коўка. Агульная вага 21.22 г. Д. - 25,0 мм

Упрыгажэнне вітое з двух дротаў, круглых у папярочным сячэнні, з тонкай філіграннай перавіццю, з плаўна патоўшчынай сярэдняй часткай, з завязанымі канцамі. Зроблена майстрам вострава Готланд , адносіцца да ўпрыгажэнняў скандынаўскага паходжання.
Знойдзены у 1978 г. на тэрыторыі Верхняга замка каля ўсходняй сцяны Сафійскага сабора на глыбіні 2-х м пад час працы археалагічнай экспедыцыі Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта пад кіраўніцтвам кандыдата мастацтвазнаўства Булкіна Валянціна Аляксандравіча.
Аналагічныя знаходкі, але не з золата, вядомы ў Прыбалтыцы, Фінляндыі, Скандынавіі, сустракаюцца яны і ў наўгародскіх курганах.
Пярсцёнак як артэфакт сведчыць пра тарговыя сувязі Полацка са Скандына-віяй; адносіцца да рэдкіх помнікаў археалогіі.

Публікацыі:
Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мн., "Беларуская энцыклапедыя" імя Петруся Броўкі.- 1993.- С. 11.

Віслая пячатка Усевалада Яраславіча. ХІ ст. Свінец. Ліццё.D – 30,0. Раскопкі В.А. Булкіна на Верхнім замку ў Полацку ў 1978 г. 2. Пломба-пячатка ( малідавул, була) віслая князя Усевалада Яраславіча. Першая палова ХІ ст. Свінец. Ліцце. Д.30 мм

Выраб круглай формы, плоскі, двухбаковы з рэльефнымі выявамі.На адным баку ў абрамленні кропкавага абадка - паясная выява святога апостала Андрэя Першазвананага з доўгімі валасамі, барадой, з кропкавым німбам вакол галавы, правая рука святога ў бласлаўляльным жэсце, злева, каля пляча - посах з крыжам у жамчужным абрамленні. Па баках ад выявы - вертыкальныя надпісы грэчаскімі літарамі. На адваротным баку у абрамленні кропкавага абадка - надпіс у пяць радкоў грэчаскімі літарамі.
Пломба-пячатка належыла сыну Яраслава Мудрага Усеваладу Яраславічу (1030-1078), у хрышчэнні - Андрэю.
Знойдзена на тэрыторыі Верхняга замка ў 1978 г. каля ўсходняй сцяны Сафійскага сабора на глыбіні 2-х м ад паверхні, пад час працы археалагічнай экспедыцыі Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта пад кіраўніцтвам кандыдата мастацтвазнаўства Булкіна Валянціна Аляксандравіча.
Пломба-пячатка як артэфакт сведчыць пра палітычныя сувязі Полацка з Кіеўскай Руссю, адносіцца да рэдкіх помнікаў сфрагістыкі.

Публікацыі:
Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мн., "Беларуская энцыклапедыя" імя Петруся Броўкі.- 1993.- С. 506,528.
Булкін В.А. Кіеўская пячатка ў Полацку// Помнікі гісторыі і культуры Беларусі.-1979, №4.- С.19-20
Трофимов А.И. О датировке полоцкой печати Всеволода Ярославича// Гербоведъ. Издаваемый Русской Геральдической Коллегией. - М.,1997.- С. 18-23
Янин В.Л. Актовые печати древней Руси Х-ХV вв. В двух томах Т.1. Печати Х - начала ХII в. - М.: Наука,1970.- С.15-16,168-170,250-251

Меч. Х ст. Франкія, сярэдняе цячэнне Рэйна, Каралінгская майстэрня. Жалеза, сталь. Коўка, кузнечная зварка, інкрустацыя. Даўж. – 97,0 см

3. Меч. Х ст. Франкія, сярэдняе цячэнне Рэйна, Каралінгская майстэрня. Жалеза, сталь. Коўка, кузнечная зварка, інкрустацыя. Даўж. - 97,0 см

Меч - зброя бліжэйшага рукапашнага бою.
Складаецца з клінка (паласы) і дзяржання, якое заканчваецца навершшам і аддзяляецца ад клінка крыжавінай.
Даўжыня клінка - 79,7см; даўжыня дзяржання- 17,3 см; агульная даўжыння-97,0 см; шырыня клінка каля перакрыжавання - 5,5 см; шырыня ў 3,0 см ад канца - 3,2 см; шырыня перакрыжавання -10,8 см, таўшчыня -2,0 см; шырыня стрыжня дзяржання - 1,8 см; шырыня навершша - 5,6 см.
"Полацкі меч" у адпаведнасці з міжнароднай класіфікацыяй Я. Пэтэрсана адносіцца да тыпу "V" і з'яўляецца 14-м са знойдзеных на тэрыторыі былога СССР і 5-м з надпісам "Ulfberht". Надпіс выкананы замаскіраваным дротам лацінскімі літарамі на лязы мяча ў верхняй трэці дола клінка ў тэхніцы інкрустацыі.
На адваротным баку ляза - рамесны знак з перакрыжаваных металічных пласцін - імянное каралінгскае кляймо.
Ulfberht (Ульфбэрт) - імя майстра каралінгскай майстэрні. Ёсць меркаванне, што дадзенае слова толькі першапачаткова азначала імя майстра, які праславіўся якасцю сваёй працы. Магчыма, гэты майстар быў раданачальнікам і арганізатарам вытворчасці мячоў, і тады яго імя магло стаць сямейнай маркай і замацавацца за групай аружэйнікаў ці майстэрняй.
Меч знойдзены ў 1956 г.ў Полацку за 2,5 км на усход ад Верхняга замка і за 100-200м ад ракі Заходняй Дзвіны, на яе правым беразе, на глыбіне 3,5 м падчас будаўніцтва швейнай фабрыкі. Выпадковая знаходка.
У 1965г. меч даследваў навуковы супрацоўнік Ленінградскага аддзялення ІА АН СССР, кандыдат гістарычных навук Кірпічнікаў А.Н. Прарысоўка надпісу і рамеснага знака (імяннога кляйма) былі выкананы ім.
Гэтая знаходка паходзіць з месца, дзе ў сярэднявеччы ,верагодна, размяшчаўся адзін з курганных могільнікаў сраражытнага Полацка. Знойдзены меч на рачным шляху раннедзяржаўнага цэнтраі з'яўляецца каштоўнай крыніцай па гісторыі ваеннай тэхнікі краю, а таксама сведчаннем дзяржаваўтваральных працэсаў у рэгіёне.

Публікацыі:
Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мн., "Беларуская энцыклапедыя" імя Петруся Броўкі.- 1993.- С.424-425
Гурин М.Ф. Кузнечное ремесло Полоцкой земли- Мн.:Наука и техника.- 1987.- С.76-77
Дробоглав Д.А. Загадки латинских клейм на мечах ІХ-XIV вв. (классификация, датировка и чтение надписей) - М.:изд. МГУ.- 1984.
Кирпичников А.Н. Древнерусское оружие. Вып. 1 . Мечи и сабли. IX-XIII вв. М.-Л.: "Наука". - 1966.
Плавінскі М.А. Клінковая зброя Х-ХІІІ стст. на тэрыторыі Белпрусі. - Мн.:ІГ НАН Беларусі. - 2006.- С.8-12
Тарасаў С.В.Полацк ІХ-XVІІ стст. Гісторыя і тапаграфія. -Мн.: "Беларуская навука".- 1998.-С.11
Штыхов Г.В. Древний Полоцк (ІХ-ХІІІ вв.). - Мн.: "Наука и техника"1975. - С.31

Cкарб залатых ювелірных вырабаў з 6 прадметаў.  ХІ ст. Золата 958*, ліццё. Знойдзены ў г. Полацку на тэрыторыі Ніжняга замка (стадыён «Спартак») у красавіку 1984 г. 4. Скарб залатых упрыгажэнняў. Полацк. ІХ- першая палова ХІ стст. Золата 958°. Ліццё, валачэнне, коўка, пляценне, скручванне. Агульная вага - 334.36 г.

Полацкі рэчавы скарб складаецца з 6 прадметаў:

  • бранзалет дротавы, чатырохгранны ў сячэнні, серцападобнай канфігурацыі з разамкнутымі, паступова звужанымі, абрубленымі канцамі;
  • бранзалет з двух фрагментаў ў выглядзе няправільнага авала, кругладротавы са звужанымі разамкнутымі канцамі. Адносіцца да тыпу бранзалетаў з завязанымі канцамі, але канцы разагнутыя: адзін з іх закручаны ў выглядзе пятлі, другі закручаны, але не завязаны;
  • бранзалет у выглядзе няправільнага авала кругладротавы, разамкнуты, з коса абрубленымі канцамі;
  • грыўня (фрагмент), плеценая з чатырох круглых у папярочным сячэнні дротаў з паступовым звужэннем к канцу;
  • бранзалет (фрагмент) альбо грыўня (фрагмент) плецены з чатырох шмат-гранных у папярочным сячэнні дротаў, з паступовым звужэннем к канцу;
  • бранзалет віты з двух шматгранных у папярочным сячэнні дротаў, паступова звужаны к канцам. Адзін з дротаў мае кроплепадобнае заканчэнне. Канцы бранзалета абрубленыя.
  • Выпадковая знаходка. Скарб знойдзены 10.04.1984 г. у Полацку на тэрыторыі былога Ніжняга замка (сучасны стадыён "Спартак") падчас уборкі футбольнага поля пасля культывацыі. Унікальнасць Полацкага скарба ў параўнанні з большасцю, што захаваліся з эпохі вікінгаў, у тым, што ён цалкам складаецца з залатых прадметаў. Вырабы вялікай каштоўнасці належалі прадстаўнікам мясцовай эліты, магчыма, звязанай з княскім акружэннем. Знаходка адразу ставіць Полацк у адзін шэраг з буйнейшымі гарадамі Паўночнай Еўропы. Падобныя рэчы,відаць,служылі ў асноўным для грашовых разлікаў.
    Скарб з'яўляецца адзіным комплексам ювелірных вырабаў Х ст.

    Публікацыі:
    Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мн., "Беларуская энцыклапедыя" імя Петруся Броўкі.- 1993.- С. 511
    Еремеев И.И. Полоцкая земля / Русь в ІХ-Х веках: археологическая панорама// Институт археологии РАН; отв. Ред. Н.А. Макаров. – М.,2012 – с.279-300.

    Абразок з выявай святых Канстанціна і Алены. ХІІ ст. Стэатыт, разьба. 6,2х4,4 х 0,6. Раскопкі Г.В. Штыхава на Верхнім замку ў Полацку ў 1967 г. 5. Абразок "Канстанцін і Алена". Сяр. ХІІ ст.- 20-я гг.ХІІІ стст. Полацк (?). Стэатыт. Разьба.Пазалота.(?) 6.2х4.4х0.6 см.

    Абразок нагрудны аднабаковы прамавугольнай формы з рэльефнай выявай св.св. Канстанціна і Алены. На вонкавай паверхні, ў абрамленні адзінарнага вузкага борціка, выявы: імператара св. Канстанціна (каля 280-337 гг.) - злева і яго маці св. Алены (каля 255-330 гг.) - справа, якія перад сабою трымаюць васьміканцовы з касым падножжам крыж. Абедзве фігуры франтальныя, у поўны рост. У парадным аддзенні візантыйскіх імператараў -далматыках, на галовах -вянцы (эмблемы вярхоўнай улады - боскай і зямной).
    На ніжняй частцы адзення св. Алены прымацаваны да пояса псеўдафаракій (кавалак тканіны, які па форме нагадвае шчыт) з выявай васьміканцовага з касым падножжам крыжа. У левым верхнім вуглу няроўна прадрапаны кірылічны надпіс.
    На вонкавым баку, магчыма, была пазалота. Адваротны бок гладкі.
    Выяўлены ў 1967 г. на тэрыторыі Верхняга замка пад час працы археалагічнай экспедыцыі ІГ АН БССР пад кіраўніцтвам Г.В.Штыхава.
    Абразок сведчыць пра тарговыя і палітычныя сувязі Полацка з Візантыяй у ХІІ-ХІІІ стст.; адносіцца да рэдкіх помнікаў дробнай пластыкі, эпіграфікі і рэлігійнага культу.

    Публікацыі:
    Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мн., "Беларуская энцыклапедыя" імя Петруся Броўкі.- 1993.- С.23
    Гісторыя беларускага мастацтва. У 6-ці тамах. Т.1. - Мн.:"Навука і тэхніка".- 1987.- С.97
    Старажытныя скарбы Беларусі. - Мн.: "Беларусь".- 1971.- С.17
    Штыхов Г.В. Древний Полоцк (ІХ-ХІІІ вв.). - Мн.: "Наука и техника"1975. - С.111

    Скроневае кольца. ХІ ст. Золата 900*. Зернь, скань. Знойдзена падчас земляных работ на вул. Ніжне-Пакроўскай у Полацку ў 1983 г. 7. Кольца скроневае. ХІІ ст. Старажытная Русь. Золата 958°. Валачэнне, коўка, скручванне, зернь, філігрань. Агульная вага- 7.80 г. Д.-30 мм.

    Кольца скроневае трохпацеркавае складаецца з дротавага стрыжня круглага сячэння, які выгнуты дугой. З аднаго канца стрыжань сплюшчаны паралельна плоскасці дугі і мае невялікую мацавальную адтуліну. З другога канца ўздзеты тры пацеркі, стрыжань расплюшчаны перпендыкулярна плоскасці дугі ў спіральны завіток. Пацеркі цыліндрычныя, упрыгожаны зерню . размежаваны адна ад адной накручаным на стрыжань па 8-9 віткоў філіграным дротам.
    Трохпацеркавыя скроневыя кольцы -этнавызначальная прыкмета дрыгавічоў.
    Выпадкавая знаходка. Выяўлена ў 1986 г. падчас земляных работ у Полацку па вул. Леніна (зараз Ніжне-Пакроўская), каля дома № 47.
    Кольца скроневае як артэфакт сведчыць пра высокі ўзровень развіцця ювелірнага мастацтва ў Старажытнай Русі і пра тарговыя сувязі Полацкага княства з Кіеўскай Руссю; адносіцца да помнікаў дэкаратыўна - прыкладнога мастацтва.

    Публікацыі:
    Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мн., "Беларуская энцыклапедыя" імя Петруся Броўкі.- 1993.- С.22
    Полацк музейны/ Т.А.Джумантаева,М.М.Ільніцкі.- Мн.:"Беларусь"- 2006 С.56




    Нумізматыка

    Яфімак з адзнакай (Барнштэдскі талер). Чаканка 1611 г. – Германія; надчаканка 1655 г. – Маскоўскі манетны двор. Серабро. D – 40,0. Раскопкі В.А. Булкіна на Верхнім замку ў Полацку. 1979 г. 1.Манета яфімак "з прызнакам". Германія, графства Мансфельд, Борнштацкі манетны двор (чаканка), 1611 г.; Маскоўскі грашовы двор (надчаканка), 1655 г. Серабро 750 °. Агульная вага 21. 6 г. Д. 40 мм.

    Аверс: у цэнтры першапачатковая выява знішчана надчаканкай.
    Захаваліся рэшткі расліннага арнаменту (магчыма, ад выявы герба).
    Уверсе літары "GM" і дата "1611"; справа-выявы арла і кароны; злева - выява не чытаецца, пад ёй - карона.
    Кругавая легенда: "BRUNO. SEN:WILH:HA:GE:VOLRAT. P" ( Бруно І Старшы, Вільгельм І, Іаан Георг ІУ, Фольрат УІ - імёны эмітэнтаў, якія ажыццяўлялі эмісію).
    Надчаканка: у цэнтры - выява вершніка з дзідай - адбітак штэмпеля маскоўскай капейкі з Георгіем Перамоганосцам, над ёй - кляймо з датай "1655".
    Рэверс: выява вершніка ў даспехах і шлеме са страўсавым пяром, які знішчае дзідай дракона. Кругавая легенда чытаецца дрэнна. Гурт гладкі.
    Яфімак - руская назва контрамаркіраванага ў Маскве германскага талера, якія закупаліся Расіей у ХУІ-ХУІІ стст. Надчаканка надавала замежным манетам законнай моцы як сродкаў унутранага грашовага абарачэння. Манеты з надчаканкай 1655 г. ўведзены ў абарачэнне у 1655 г., іх выпуск спынены ў 1656 г; у абарачэнні былі да 1659 г. У Полацку дадзенымі манетамі плацілі рускім стральцам, якія няслі тут службу ў час руска-польскай вайны 1654-67гг.
    Знойдзены на тэрыторыі Верхняга замка каля паўночна-усходняга вугла Сафійскага сабора на глыбіні 0.9 м у 1979 г. пад час працы археалагічнай экспедыцыі Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта пад кіраўніцтвам кандыдата мастацтвазнаўства Булкіна В.А.
    Адносіцца да рэдкіх манет.

    Публікацыі:
    Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мн., "Беларуская энцыклапедыя" імя Петруся Броўкі.- 1993.- С.677

    Скарб сярэбраных дырхемаў Арабскага халіфата. Х ст. 7660 манет агульнай вагой каля 20 кг. Знойдзены каля в. Казьянкі пад Полацкам у красавіку 1973 г. 2. Казьянкаўскі манетны скарб. Х ст. Серабро 960 °. Чаканка. Агульная вага 19 871.5 г.

    Скарб налічвае 7660 куфічных дырхамаў і з'яўляецца адным з самых буйнейшых грашовых дэпазітаў 10 ст., адкрытых на еўрапейскім кантыненце. Абсалютная большасць манет прадстаўлена дырхамамі Арабскага халіфата, якія эмітаваліся ў Паўночнай Афрыцы, на Блізкім Усходзе, у Закаўказзі, Іране, Афганістане і Цантральнай Азіі.
    Манеты скарбу прадстаўлены эмісіямі халіфскіх дынастый:
    - Умайадаў (Іракская галіна) - манетны двор Васіт.
    - Абасідаў -манетныя двары Мадзінат Арран, Арраджан, Мадзінат Ісбахан, Армінія, ал-Басра, Балх і інш.
    - эмірскіх родаў Буідаў (Бувайхідаў), Абу- Даудзідаў-- манетны двор Шыраз.
    - Сафарыдаў - манетныя двары Джаннаба, Марв, Нісабур і інш.
    - Саманідаў - манетыя двары ал-Аскар, Андараба, Бухара, Маадзін і інш.
    - Эміраў Рафі ібн Харсама, Нісабура - манетны двор Нісабур.
    - Волжскіх булгар- манетны двор Булгар, а таксама імітаваннямі куфічных дырхамаў (Абасідаў, Саманідаў, неўстаноўленых прататыпаў), якія чаканіліся на землях Старажытнай Русі.
    У складзе клада знаходзяцца нявызнаныя з-за моцных пацёртасцяў дырхамы, а таксама манетныя кружкі без прызнакаў чаканкі.
    Манеты выбіты манетнымі дварамі больш 40 гарадоў халіфата.
    Старэйшая манета - фрагмент умайадскага дырхама -манетны двор Васіт (імя халіфа і дата не захаваліся. Іракская галіна Умайадаў кіравала з 661 па 750гг.); малодшая - саманідскі дырхам Нуха ібн Насра 333год хіджры (944/945 гг.), адчаканены ў Самаркандзе. Дата ўтойвання скарбу - І-я палова 940-х гг (не раней 944 г.).
    Разам з "радавымі" манетамі клад налічвае ўнікальныя ўзоры сярэдневечных манет мусульманскага Усходу, рэдкія іх экзэмпляры маюцца ў найбуйнейшых музеях свету ў 1-4 экз. Напрыклад, неатрыбутыруемая манета з легендай-білінгвай (фрагмент ?): на аверсе- лінейная (трохрадковая) легенда -нечытаемыя знакі-іерогліфы(1-ы радок), скажонае пісьмо куфі( 2 і 3 радкі), кругавая легенда- нечытаемыя "іерогліфы"; на рэверсе- лінейная (чатырохрадковая) і кругавая "іерагліфічная" легенды. Фрагмент такой жа манеты быў знойдзены ў Швецыі, такая ж манета вядома з клада Хст., які быў знойдзены ў 1842г. каля г. Обржыцко на р. Варце (Польшча) і адзін яе экз. знаходзіцца ў Дзяржаўным Эрмітажы.
    Рад прызнакаў дазваляюць выказаць меркаванне аб тым, што Казьянкаўскі скарб - разбойніцкая казна, асноўнай крыніцай папаўнення якой былі купецкія караваны, якія праходзілі па заходнедзвінскаму адрэзку "шляха з варагаў у грэкі".
    (Інфармацыя з даклада В.Н. Рабцэвіча - доктара гістарычных навук, дацэнта кафедры археалогіі - этнаграфіі і дапаможных гістарычных дысцыплін, БДУ, Мінск.)
    Знойдзены 24.04.1973 г. у в. Казьянкі, якая размешчана на правым беразе р. Западная Дзвіна, і прылягае да паўднёва-заходняй ускраіны г. Полацка. Значная частка манет была раскрадзена на месцы. Выпадковая знаходка.
    Скарб зўяўляецца унікальным помнікам гісторыі грашовага абарачэння Старажытнай Русі.

    Публікацыі:
    Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мн., "Беларуская энцыклапедыя" імя Петруся Броўкі.- 1993.- С. 293
    Рябцевич В.Н. Козьянковское сокровище.// Нумизматический альманах. 2005. №1.

    Манета шылінг лівонскі (фальшывы). Полацк. 1540-1550 гг. Медзь. Чаканка.  Д. 19 мм.3. Манета шылінг лівонскі (фальшывы). Полацк. 1540-1550 гг. Медзь. Чаканка. Д. 19 мм.

    Аверс: выява малога герба Рэвеля; кругавая легенда не чытаецца.
    Рэверс: у кропкавым абадку ордэнскі крыж, кругавая легенда не чытаецца.
    Да пачатку 1560-х гг.шылінгі Лівонскага ордэна паступаюць на тэрыторыю ВКЛ, пераважна на Полаччыну і Віцебшчыну. Найлепшым доказам папулярнасці гэтых манет з'яўляецца факт іх падробкі палачанамі. Эталонам полацкіх фальсіфікатаў паслужылі ордэнскія шылінгі Рэвеля.
    Паходжанне манеты: адпаведна інфармацыі Рабцэвіча В.Н. летам 1997 г. сярод калекцыянераў Беларусі з'явілася значная колькасць фальшывых манет са скарбу, які быў знойдзены "на берегу реки в Полоцке". 14 экзэмпляраў імітаванняў ордэнскіх шылінгаў Рэвеля паступілі на экспертызу ў Нумізматычны кабінет БДУ.
    Манета перададзена ў дар Рабцевічам В.Н. у 2003 г.
    Манета- экзэмпляр са скарбу фальшывых манет, якія былі адчаканены ў Полацку.

    Публікацыі:
    Колобова: И.Н.,.Рябцевич В.Н. Фальсификация шиллингов Ливонского ордена в Полоцке конца ХV-первой половины ХVІ в. // Нумизматический сборник ГИМ. Ч. XV. Нумизматика на рубеже веков. М.: ГИМ, 2001. С.170




    Абразы


    Мікола Цудатворца. XVIII ст. Дрэва. Алей. 118,0х84,0х2,5 см1. Мікола Цудатворца. XVIII ст. Дрэва, ляўкас. Алей, разьба па ляўкасу, залачэнне. 128,0х95,5х2,0 см

    На фоне архітэктурных куліс - франтальная выява cвятога Міколы ў поўны рост. Правая рука паднята ў жэсце благаслаўлення, у левай - разгорнутае Евангелле з тэкстам: "МІРЪ// ВСЕМУ// МИРЮ// С.НИКОЛАЕ". Над кнігай выява трох шарыкаў. Фігура Міколы масіўная, прыземістая з крупнай галавой. Апрануты ў шэры падраснік, чырвоны сакас з цёмным узорам расліннага характара, шэра-блакітны амафор, які дэкарыраваны шэра-ружовымі кветкамі з чорнай акантоўкай. Над галавой залачоны німб з падвойнай рэльефнай аблямоўкай. На ўзроўні галавы - паўфігуры Спасіцеля і Маці Божай на аблоках; злева - Спасіцель у чырвона-карычневым гіматыі і зяленым хітоне з закрытым Евангеллем у выцягнутай руцэ; справа - Маці Божая ў светла-зяленым мафорыі. На заднім плане - архітэктурныя кулісы. Фон абраза пазалочаны з невысокай разьбой у выглядзе лілеяў і лістоў аканта. На ўзроўні плячэй, у прамавугольніках, кананічныя надпісы.
    Музейнае значэнне: Арыгінальны твор. Помнік музейнага значэння.
    Гісторыя бытавання: у 1951 г. абраз паступіў у Полацкі краязнаўчы музей з Сафійскага сабора. У 1971 г. быў перададзены ў Музей атэізму, які знаходзіўся ў Сафійскім саборы. Пасля пераводу Музея атэізма ў Гродна ўвайшоў у музейны збор гісторыка-археалагічнага запаведніка (Сафійскі сабор) - філіяла Віцебскага абласнога краязнаўчага музея; з 1986 г. знаходзіцца ў музейным зборы НПГКМЗ.

    Публікацыі:
    Полацк музейны/Т.А.Джумантаева, М.М.Ільніцкі. - Мінск: Беларусь, 2006.- С. 115
    Волков А.И. К вопросу об историческом исследовании коллекции живописи ХVІІІ в. НПИКМЗ// Матэрыялы навукова-практычнай канфэрэнцыі (Па выніках навукова-даследчай работы ў 2008 г.) // НПГКМЗ. - Полацк. - 2010. - С.132-172

    Узнясенне Хрыстова. 1743. Дрэва. Алей. 141,0х90,0х3,0 см2. Узнясенне Хрыстова. 1743. Дрэва. Алей. 141,0х90,0х3,0 см.

    На срэдніку шматфігурная двух'ярусная кампазіцыя. Шырокая града шэрых воблакаў з анёлкамі-пуццямі па краях паўкругам аддзяляе нябесную сферу ад зямной. Уверсе, у цэнтры - выява Хрыста на аблоках ў поўны рост, галава ў павароце ? управа, ледзь нахілена ўніз. Правая рука адведзена ў бок. Апрануты ў карычневы хітон, зялены гіматый. У ніжняй частцы кампазіцыі - Маці Божая і група апосталаў, якія вызначаюцца індывідуальнымі рысамі. Унізе, па цэнтры - разгорнутае Евангелле.
    Уверсе - надпіс у адзін радок, на белай стужцы чорнай фарбай: "Вознесение в небеса Боже земли слава твоя". (Па меркаванню ст.н/с. аб'яднання "Белрэстаўрацыя" Э.І.Вецер - палеаграфія ХVII ст.)
    У ніжняй левай чвэрці - аўтарскі надпіс з датай у 5 радкоў: "Ten obraz Wniebowstapienia Panskiego S. Г. ... do cerkwi Ekimanskiej... 1743". (Гэты абраз Узнясенне Хрыстова ... для царквы Экіманьскай... 1743)
    Як сведчыць надпіс, абраз прызначаўся да царквы ў весцы Экімань, што пад Полацкам.
    Каларыт цемны, вохрыста-карычневы, з акцэнтамі чырвонага, сіняга і зяленага колераў.
    Музейнае значэнне: Самабытны твор мясцовай школы. Помнік музейнага значэння.
    Гісторыя бытавання: у 1951 г. абраз паступіў у Полацкі краязнаўчы музей з Сафійскага сабора. У 1971 г. быў перададзены ў Музей атэізма, які знаходзіўся ў Сафійскім саборы. Пасля пераводу Музея атэізма ў Гродна ўвашоў у музейны збор гісторыка-археалагічнага запаведніка (Сафійскі сабор) - філіяла Віцебскага вабласного краязнаўчага музея ; з 1986 г. знаходзіцца ў музейным зборы НПГКМЗ.

    Публікацыі:
    Ярашэвіч А. Унебаўшэсце пана. // Наша вера №1(31) Мн., 2005, С. 8-15
    Волков А.И. К вопросу об историческом исследовании коллекции живописи ХVІІІ в. НПИКМЗ// Матэрыялы навукова-практычнай канфэрэнцыі (па выніках навукова-даследчай работы ў 2008 г.) // НПГКМЗ. - Полацк. - 2010. - С.132-172
    Полацк музейны /Т.А.Джумантаева, М.М.Ільніцкі. - Мінск: Беларусь, 2006.- С. 110

    Святая Троіца. 1738. Дрэва. Алей, залачэнне. 132,0х94,0х3,0 см3. Святая Троіца. 1738. Дрэва. Алей, залачэнне. 132,0х94,0х3,0 см

    Кампазіцыя са сцэнай трапезы трох анёлаў, якія сядзяць за круглым сталом на фоне Маўрыйскага дуба і дома Аўраама. У цэнтры - паясная выява анёла у ружовым хітоне і сінім гіматыі, праматварна, з жэзлам з завяршэннем у выглядзе крыжа ў левай руцэ; правая - паднята ў жэсце благаслаўлення. Злева, у павароце 3/4 управа, выява анёла ў чырвоным хітоне і сінім гіматыі, з жазлом-крыжом у правай руцэ; левая паднята ў жэсце благаслаўлення. Справа - выява анёла ў павароце 3/4 улева, у ружовым хітоне і сінім гіматыі, з дзяржавай на каленях. На стале з белым абрусам: талерка з рыбай, хлеб, галінкі з ягадамі. На пярэднім плане, справа - выява ўкленчанага Аўраама. На заднім плане, у праёме дзверэй - выява Сарры ў поўны рост. Фон залаціста-аліўкавы, з рэшткамі залачэння. Над галавамі анёлаў - надпіс у адзін радок: "Святая Троица". На адваротным баку - надпіс чорнай фарбай "1738".
    Належыць да іканаграфічнага тыпу "Гасціннасць Аўраама".
    Музейнае значэнне: Самабытны твор мясцовай школы. Помнік музейнага значэння.
    Гісторыя бытавання: у 1951 г. абраз паступіў у Полацкі краязнаўчы музей з Сафійскага сабора. У 1971 г. быў перададзены ў Музей атэізма, які знаходзіўся ў Сафійскім саборы. Пасля пераводу Музея атэізма ў Гродна ўвашоў у музейны збор гісторыка-археалагічнага запаведніка (Сафійскі сабор) - філіяла Віцебскага вабласного краязнаўчага музея; з 1986 г. знаходзіцца ў музейным зборы НПГКМЗ.

    Публікацыя:
    Полацк музейны /Т.А.Джумантаева, М.М.Ільніцкі. - Мінск: Беларусь, 2006.- С. 111

    Стрэчанне. XVIII ст. Дрэва. Алей. 134,5х107,0х2,0 см4. Стрэчанне. XVIII ст. Дрэва. Алей. 134,5х107,0х2,0 см.

    Разгорнутая шматфігурная кампазіцыя. У цэнтры - выява Сімяона Богапрыімцы ў поўны рост ў шэрым падрызніку і чырвонай рызе, якая дэкарыравана букетамі кветак. На галаве двухрогая мітра першасвятара. Злева, на прыступках храма, профільная выява Дзевы Марыі ў чырвонай туніке, шэрым плашчы і белым плаце, ў поўны рост, з дзіцём Ісусам на выцягнутых руках. Вакол галавы дзіцяці - прамяністае зз'янне. За спіной жанчыны маладая служанка, якая левай рукой трымае кошык з ахвярнымі галубамі, правай - хлопчыка за руку. Справа ад Сімяона выява трох юнакоў. У двух з іх у руках разгорнутыя кнігі, у трэццяга - запаленая свечка. Унізе, на прыступках, укленчаная Ганна Прарочыца ў зяленым адзенні і белай намітцы. Каля яе ног, справа, кошык з ягадамі. Злева, на заднім плане: Іосіф(?), жанчына са складзенымі ў малітоўным жэсце рукамі, юнак з запаленай свечкай, Іакім (?) і Ганна (?) На заднім плане праз арачнае акно праглядаецца архітэктурны краявід. Твары персанажаў аднатыповыя, з вялікімі вачыма, якія падкрэслены чорным вопісам; насы прамыя вялікія, твары прапісаны светлай фарбай з падрумянкай. Каларыт пабудаваны на злучэнні насычаных колераў: чырвонага, зяленага, сіняга, шэра-блакітнага.
    Музейнае значэнне: Арыгінальны самабытный твор. Помнік музейнага значэння.
    Гісторыя бытавання: у 1951 г. абраз паступіў у Полацкі краязнаўчы музей з Сафійскага сабора. У 1971 г. быў перададзены ў Музей атэізма, які знаходзіўся ў Сафійскім саборы. Пасля пераводу Музея атэізма ў Гродна ўвашоў у музейны збор гісторыка-археалагічнага запаведніка (Сафійскі сабор) - філіяла Віцебскага вабласного краязнаўчага музея; з 1986 г. знаходзіцца ў музейным зборы НПГКМЗ.

    Публікацыі:
    Полацк музейны/Т.А.Джумантаева, М.М.Ільніцкі. - Мінск: Беларусь, 2006.- С. 112
    Волков А.И. К вопросу об историческом исследовании коллекции живописи ХVІІІ в. НПИКМЗ// Матэрыялы навукова-практычнай канфэрэнцыі (па выніках навукова-даследчай работы ў 2008 г.) // НПГКМЗ. - Полацк. - 2010. - С.132-172

    Мікола Цудатворца. XVIII ст. Дрэва, ляўкас. Алей, разьба па ляўкасу, залачэнне. 128,0х95,5х2,0 см5. Мікола Цудатворца. XVIII ст. Дрэва. Алей. 118,0х84,0х2,5 см.

    Вертыкальная кампазіцыя з франтальнай выявай святога Міколы ў поўны рост. Правая рука прыпаднята ў жэсце благаслаўлення. У левай- Евангелле на якім, у авале, выява чатырохканцовага крыжа. Падрызнік карычневы, чырвоная фелонь, шэры амафор з охрыстымі крыжамі і арабескавым арнаментам. Па краю амафора - залачоная кайма. На галаве - чырвоная мітра з імітацыяй каштоўных камянёў і жэмчуга. На ўзроўні галавы, абапал - паўфігуры Спасіцеля і Маці Божай на аблоках; злева - Спасіцель у чырвоным хітоне і сінім гіматыі, справа - Маці Божая ў зяленай туніке і чырвоным мафорыі. Фон абраза сіні. Уверсе, па баках, на узроўні мітры, два охрыстых прамавугольніка з паўсцёртымі кананічнымі надпісамі.
    Музейнае значэнне: Самабытны твор мясцовай школы. Помнік музейнага значэння.
    Гісторыя бытавання: у 1951 г. абраз паступіў у Полацкі краязнаўчы музей з Сафійскага сабора. У 1971 г. быў перададзены ў Музей атэізма, які знаходзіўся ў Сафійскім саборы. Пасля пераводу Музея атэізма ў Гродна ўвашоў у музейны збор гісторыка-археалагічнага запаведніка (Сафійскі сабор) - філіяла Віцебскага вабласного краязнаўчага музея; з 1986 г. знаходзіцца ў музейным зборы НПГКМЗ.

    Публікацыя:
    Полацк музейны/Т.А.Джумантаева, М.М.Ільніцкі. - Мінск: Беларусь, 2006.- С. 114

    Цуда Георгія аб змеі. XVIII ст. Дрэва, ляўкас, метал. Тэмпера, алей, разьба па ляўкасу, залачэнне, чаканка. 112,0х93,0х2,0 см

    6. Цуда Георгія аб змеі. XVIII ст. Дрэва, ляўкас, метал. Тэмпера, алей, разьба па ляўкасу, залачэнне, чаканка. 112,0х93,0х2,0 см.

    Кампазіцыя з выявай святога Георгія ў поўны рост, у складаным ракурсе, вярхом на кані. Вершнік у залачоным шлеме і панцыры, дзідай ў правай руцэ прабівае пашчу цмоку, у левай руцэ - авальны шчыт. На шчыце рэльефны крыж і буйны надпіс чырвонай фарбай: "S. GLORIOS". За спіной чырвоны плашч - сімвал пакутніцкай смерці, на нагах - сандалі. Твар Георгія круглы, з дробнымі рысамі, мадэліраваны светлаценямі. Конь медзвяна-жоўтай масці з чырвонай збруяй топча капытамі пачвару. Галава каня антрапаморфная, павернута да гледача. У левым верхнім вуглу - вежа замка з аркавым уваходам, у праёме якога выява дзяўчыны ў зяленай сукенцы і чырвоным плашчы, у поўны рост, праматварна. Жывапіс выкананы на высокім слоі ляўкасу. Фон з разным расліным арнаментам. Буйныя парасткі і кветкі высокага рэльефу прапісаны охрыстай фарбай з рэшткамі залачэння. Злучэнне яркага сакавітага каларыта з рэльефнай разьбой па ляўкасу надае кампазіцыі вялікую дэкаратыўнасць.
    Кампазіцыя абклада паўтарае кампазіцыю абраза.
    Музейнае значэнне: Самабытны твор мясцовай школы. Помнік музейнага значэння.
    Гісторыя бытавання: у 1951 г. абраз паступіў у Полацкі краязнаўчы музей з Сафійскага сабора. У 1971 г. быў перададзены ў Музей атэізма, які знаходзіўся ў Сафійскім саборы. Пасля пераводу Музея атэізма ў Гродна ўвашоў у музейны збор гісторыка-археалагічнага запаведніка (Сафійскі сабор) - філіяла Віцебскага вабласного краязнаўчага музея; з 1986 г. знаходзіцца ў музейным зборы НПГКМЗ.

    Публікацыя:
    Полацк музейны/Т.А.Джумантаева, М.М.Ільніцкі. - Мінск: Беларусь, 2006.- С. 113




    Жывапіс


    Невядомы мастак. Партрэт Эльжбеты Агінскай Пузыны (1700–1767). Полацк (?). 1760 г. Палатно, алей. 65х51. Перададзены ў 1971 г. з касцёла ў в. Лучай Пастаўскага раёна.1. Партрэт Эльжбеты Агінскай Пузыны. 1760. Палатно. Алей. 65,0х51,0 см.

    На палатне прамавугольнай формы пабедраная выява жанчыны ў гадах, у павароце ? улева. Апранута ў белую шоўкавую блузку з карункамі па краях рукавоў і чорную сукенку. Белыя каўнер і манжэты аздоблены каймой з геаметрычным арнаментам карычневага колеру. На плечы накінута чырвоная мантыя, якая падбіта гарнастаевым футрам. На галаве чырвоны каптур з карункамі, які завязаны бантам пад падбародкам. Фон цемны, справа - фрагмент цемна-чырвонай драпіроўкі.
    На адваротным баку палатна надпіс у адзінаццаць радкоў, чорнай фарбай:
         "Elzbieta z Kiazat //Oginskieh Puzynina// Kasztelanowa Mscislawska// Corka Hetmana wielkiego// Litewskiego Treorego// Oginskego staroscina// Tryska y Iodanska Pani Dzie//dziczna Luezaga wieku 60// maiaca Z Xiezney Teofilii// Matki Czartoryiskiey Splodzo// na Roku Pan. 1760." (Елізавета з князёў Агінскіх Пузына каштэлянша Мстіслаўская гетмана Літоўскага Треорега Агінскага старасціна/ Трыская і Іоданская пані Люэзака ў узросце 60-год, нарожденная маці княжной Феафілай Чэртарыйскай. Лета Гасподня 1760)
    Музейнае значэнне: Арыгінальны твор, характэрны для "сармацкага партрэта". Помнік гісторыка-культурнага значэння.
    Гісторыя бытавання: Паступіў з касцела ў в. Лучай Пастаўскага раёна ў 1971 г.
    Эльжбета Магдалена Пузына (1700?-1767гг) была дачкой Рыгора Антонія Агінскага, жмуцкага старасты і гетмана літоўскага і Тэафілі Чартарыскай, жонкай Казіміра Гельгуда, а потым - Антонія Міхала Пузыны. Пасля смерці мужа, засталася адзінай уладальніцай маентка Лучай. Пры касцеле ў Лучаі заснавала дом для місіі езуітаў і ахвяравала значныя сумы ў падтрымку Ордэна.

    Публікацыі:
    Джумантаева Т.А. Партрэт Эльжбеты Агінскай Пузыны з калекцыі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.//Гісторыя і археалогіі Полацка і Полацкай зямлі. Матэрыялы ІV Міжнароднай навуковай канферэнцыі. - Полацк, 2002
    Джумантаева Т.А. Партрэт Эльжбеты Агінскай Пузыны з калекцыі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.// Przeglad wschodni, T.VII, z.4(28), 2001.
    Букіна А. Партрэт Эльжбеты і Антонія Пузынаў з касцёла ў Лучаі, "Віцебскі сшытак" 1995, №1, с.58
    Полацк музейны/Т.А.Джумантаева, М.М.Ільніцкі. - Мінск: Беларусь, 2006.- С. 118

    Невядомы мастак. Партрэт невядомай у авале. ХVIII ст. Палатно, алей. 62х42. Перададзены з касцёла ў вёсцы Лужкі Шаркаўшчынскага раёна
    2. Партрэт невядомай. XVIII ст. Палатно,Алей. 62,0х49, 0 см

    На палатне авальнай формы пагрудная выява жанчыны ў гадах, у павароце ? улева. Апранута ў белую блузку са стаячым каўнерам з нашытай чорнай аксаміткай, якая завязваецца сперадзі бантам. На плячах паўпразрыстая палярына з бантам. На галаве - охрысты каптур з карункамі і вялікім бантам уверсе. Твар адутлаваты, ружовы, з круглымі вачыма, маленькімі вуснамі і румянцам на шчаках. Фон цёмны. Агульны каларыт вохрыста-аліўкавы.
    Музейнае значэнне: Самабытны твор. Помнік музейнага значэння.
    Гісторыя бытавання: Паступіў з касцела ў в. Лужкі Шаркаўшчынскага раёна ў 1972 г.

    Публікацыя:
    Полацк музейны/Т.А.Джумантаева, М.М.Ільніцкі. - Мінск: Беларусь, 2006.- С. 123





    ®
    Система Orphus