Паслугі


    Аглядныя экскурсіі:

    - аглядныя экскурсіі па пастаянных экспазіцыях музеяў;
    - аглядная экскурсія па горадзе Полацку;
    - экскурсія «Полацкі ўмацаваны раён: гісторыя і баявая дзейнасць» па гісторыка-культурным комплексе «Поле ратнай славы» (в. Гомель Полацкага раёна);
    - экскурсія з аўдыягідам — Сафійскі сабор;
    - экскурсія з аўдыягідам — Музей беларускага кнігадрукавання і Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага;
    - экскурсія з аўдыягідам — Мастацкая галерэя;
    - экскурсія з аўдыягідам — Прыродна-экалагічны музей.

    Тэматычныя экскурсіі:

    - «Падарожжа з кніжнай закладкай» — Дзіцячы музей;
    - «Гісторыя звыклых рэчаў» — Дзіцячы музей;
    - «Чырвоная кніга Паазер'я: жывёлы» — Прыродна-экалагічны музей;
    - «Міфы і легенды пра жывёл» — Прыродна-экалагічны музей;
    - «Полацкае княства ў IX—XI стст.» — Краязнаўчы музей;
    - «Полацк ў 1910 годзе» — Краязнаўчы музей;
    - «Полацк у міжваенны час (1918—1941)» — Краязнаўчы музей;
    - «Культавае мастацтва Беларусі XVIII—XIX стст.» — Мастацкая галерэя;
    - «Мастацтва Беларусі XX ст.» — Мастацкая галерэя;
    - «Сценапіс XII— XIX стагоддзяў Спаскага храма ў Полацку» — Мастацкая галерэя;
    - «Урочышча Пяскі - тэрыторыя смерці» — па мемарыяльным комплексе памяці ахвяр фашызму «Урочышча Пяскі».

    Музейна-педагагічныя і тэматычныя заняткі:

    - заняткі, прапанаваныя Музеем беларускага кнігадрукавання;

    - заняткі, прапанаваныя Дзіцячым музеем;

    - заняткі, прапанаваныя Прыродна-экалагічным музеем;

    - заняткі, прапанаваныя Мастацкай галерэяй;

    - заняткі, прапанаваныя Краязнаўчым музеем;

    - заняткі, прапанаваныя Музеем традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я;

    - заняткі, прапанаваныя Стацыянарнай выставай «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай»;

    - заняткі, прапанаваныя Музеем баявой славы.

    Музейна-педагагічныя праграмы:

    Штогод на базе музеяў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка праводзіцца цыкл музейна-педагагічных праграм для дзяцей розных узроставых груп.
    Мэта цыкла: садзейнічаць фарміраванню гістарычнай свядомасці, каштоўнаснага стаўлення да культурнай спадчыны праз далучэнне да музейнага прадмета.
    Музейныя заняткі праводзяцца 1 раз у месяц на працягу навучальнага года.
    Кожная праграма складаецца з 9 заняткаў.

    - «Музейны калейдаскоп» (праграма для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту);
    - «Мы прыйшлі ў музей» ч. I (праграма для навучэнцаў 1-х класаў);
    - «Мы прыйшлі ў музей» ч. II (праграма для навучэнцаў 2-х класаў);
    - «Мой старажытны горад» ч. I (праграма для навучэнцаў 3-х класаў);
    - «Мой старажытны горад» ч. II (праграма для навучэнцаў 4-х класаў).

    Больш падрабязна з музейна-педагагічнымі праграмамі для дзяцей розных узроставых груп, вы можаце азнаёміцца на сайце Дзіцячага музея ў раздзеле «Наведвальніку».

    Лекцыі:

    - «Жыццё пасля катастрофы» (аб наступствах аварыі на Чарнобыльскай АЭС) — Прыродна-экалагічны музей;
    - «Птушка года Беларусі» — Прыродна-экалагічны музей;
    - «Вызваленне г. Полацка ад нямецка-фашыcцкіх захопнікаў» — Музей баявой славы;
    - «Абарона г. Полацка ад нямецка-фашыcцкіх захопнікаў у чэрвені—ліпені 1941 года» — Музей баявой славы.

    Квэсты і квізы ў Краязнаўчым музеі:

    - «Музейны арсенал» (узрост 12—17 гадоў);
    - «На стромкіх паваротах гісторыі» (узрост 15—16 гадоў);
    - «Засакрэчанае імя» (узрост 12—17 гадоў).

    Музейныя святы:

    - «Дзень нараджэння ў музеі» — Дзіцячы музей;
    - «Дзень нараджэння ў музеі» — Прыродна-экалагічны музей;
    - «Пасвячэнне ў першакласнікі» — Дзіцячы музей;
    - «Выпускны ў музеі» — Дзіцячы музей;
    - навагоднія ранішнікі — Дзіцячы музей;
    - вясельны абрад з фальклорнымі элементамі «Як зліліся дзве рэчанькі» — Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я;
    - «Уручэнне дыпломаў» — Сафійскі сабор.

    Канцэрты, канцэрты-віншаванні:

    - арганная ілюстрацыя — Сафійскі сабор;
    - канцэрт-віншаванне для маладых «Ваша ўрачыстасць у Сафійскім саборы» — Сафійскі сабор;
    - канцэрт-віншаванне для маладых «Там, дзе вежы Сафіі» (для вяселляў з рэгістрацыяй) — Сафійскі сабор;
    - канцэрт-віншаванне для выпускнікоў — Сафійскі сабор.

    Іншыя віды паслуг:

    - падарожжа па музеі з даведнікам-гульнёй «Калейдаскоп загадак і адкрыццяў» — Прыродна-экалагічны музей;
    - інтэрактыўная гульня па экспазіцыі музея для дзяцей — Стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай»;
    - падарожжа па музеі з даведнікам-гульнёй «Падарожжа з Умкай» (для дзяцей 3—7 гадоў) — Дзіцячы музей;
    - гравёрная майстэрня «Пад знакам Скарыны» — Мастацкая галерэя;
    - арт-студыя «Калекцыйныя скарбы» па вырабе рэплік з экспанатаў з экспазіцыі Мастацкай галерэі — Мастацкая галерэя.

    Дадатковыя паслугі, якія аказваюцца на платнай аснове:

    - складанне гістарычных даведак;
    - складанне тэматычных спісаў літаратуры;
    - прадастаўленне электронных копій (лічбавых адлюстраванняў) з музейных прадметаў і з дакументаў з музейных фонду:
    на папяровым носьбіце;
    на электронным носьбіце карыстальніка (флэш-карта, адпраўка на электронную пошту);
    для выкарыстання ў тыражаванай друкаванай прадукцыі.
    - кансультаванне:
    па тэмах навуковых даследаванняў;
    кансультаванне вучняў пры напісанні імі конкурсных работ у рамках школьнай праграмы (алімпіяды, чытання, рэфераты і г.д).

    Бясплатныя аўдыягіды па музеях на платформе izi.TRAVEL:

    - па стацыянарнай выстаўцы «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай»;
    - па экспазіцыі Мастацкай галерэі;
    - па Музеі беларускага кнігадрукавання;
    - па Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага.

    Карта музеяўЧас працы музеяўЦэны на білеты