Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік падрыхтаваў для вас падборку матэрыялаў, якія дазволяць наведаць нашы музеі не выходзячы з дому. Запісы канцэртаў, віртуальныя выставы і экскурсіі, адукацыйныя праекты і многае іншае чакае вас на старонках нашых сайтаў! Падборка будзе абнаўляцца
↓ Віртуальныя экскурсіі па музеях:
- Віртуальнае падарожжа па залах Музея беларускага кнігадрукавання і Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага, перайдзіце па спасылцы.
Віртуальная выстава дапаможа пазнаёміцца з найбольш цікавымі дакументамі з фондаў НПГКМЗ, якія прадстаўляюць яркія старонкі гістарычнага мінулага, звязанага з развіццём поліканфесійнага айчыннага кнігадрукавання ранняга Новага часу.
Віртуальная выстаўка дапаможа пазнаёміцца з найбольш цікавымі дакументамі з фондаў НПГКМЗ, якія прадстаўляюць яркія старонкі гістарычнага мінулага, звязанага з дзейнасцю Полацкай езуіцкай акадэміі.
Выстаўка прысвечана 110-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка (1912—1995) - паэта, грамадскага дзеяча. З дапамогай віртуальнай выставы можна пазнаёміцца з найбольш цікавымі прадметамі з фондаў НПГКМЗ, якія прадстаўляюць яркія старонкі творчасці М. Танка.
Музей публікуе матэрыялы праекта «Памятаем ... Цэнім ...», прысвечанай нашым родным і блізкім, якія ў складзе Чырвонай арміі са зброяй у руках абаранілі гонар і незалежнасць нашай Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.
Выстаўка накіравана на захаванне гістарычнай памяці пра мільёны ахвяр нямецка-фашысцкіх акупантаў і іх памагатых, прадухіленне праявы генацыду, г. зн. знішчэння мірнага насельніцтва па расавых, нацыянальных, палітычных і іншых матывах.
Віртуальная выстаўка, прысвечаная гадавіне стварэння Полацкага кадэцкага корпуса. На выстаўцы ўпершыню прадстаўлена магчымасць непасрэднага знаёмства з раней неапублікаванымі для шырокай публікі дакументамі і ўспамінамі з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. У тлумачальных тэкстах скарыстаны матэрыялы, падрыхтаваныя Сяргеем Іллічом Паляковым.
↓ Віртуальнае знаёмства з выставамі і музейнымі прадметамі:
Новыя музейныя прадметы не адразу становяцца экспанатамі - ім трэба прайсці інвентарызацыю, навуковае вывучэнне, рэстаўрацыю ці кансервацыю... Таму мы знаёмім вас з найбольш цікавымі новымі паступленнямі, яшчэ да таго, як яны размесцяцца ў экспазіцыйных залах нашых музеяў.
Філатэлістычны альбом, у які увайшлі лепшыя паштовыя маркі, блокі і канверты з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
У экспазіцыі Музея-бібліятэкі знаходзіцца алічбаваная копія арыгінальнага рукапісу Лексікона Сімяона Полацкага канца XVII стагоддзя, які захоўваецца ў бібліятэцы ўніверсітэта г. Упсала (Швецыя). Цяпер яна даступная і для віртуальных карыстальнікаў. Матэрыялы даследаванняў арыгінала
Гэта віртуальная прастора, дзе сабраны папулярныя матэрыялы пра музей і музейную прафесію, а таксама творчыя заданні, сярод якіх гульні, тэсты і віктарыны.
Адсюль вы адправіцеся ў вясёлае падарожжа, сустрэніцесь з героямі любімых казак, паўдзельнічаеце ў квэстах і віктарынах, пагуляеце ў розныя гульні і здзейсніце візіт да калекцыянераў.
Стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай»
У рубрыцы можно не толькі пазнаёміцца з найбольш цікавымі аўтэнтычнымі прадметамі, але і забяспечыць сабе займальны вольны час. Прыклаўшы пэўныя разумовыя намаганні, вы можаце разгадаць крыжаванку, выканаць тэставае заданне і паўдзельнічаць у анлайн-гульні.
Калі вас цікавіць традыцыйная культура беларусаў, прываблівае ткацтва як адзін з відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва нашых продкаў, але па нейкіх прычынах вы не можаце наведаць нас, тады «адчыняйце дзверы» ў віртуальны свет музея. Мы прапануем ва ўтульнай хатняй атмасферы пабавіць час за разгадваннем электронных крыжаванак, рэбусаў, загадак і іншых цікавых заданняў, праз якія вы пазнаёміцеся з традыцыйнай культурай беларусаў, паглыбіце вашы веды, убачыце цікавыя экспанаты і музейныя прадметы.
Вы гатовыя пагрузіцца ў свет віртуальных гульняў і заданняў? Калі гатовыя — перайдзіце на патрэбную старонку. У раздзеле кожны наведвальнік знойдзе для сябе цікавую і пазнавальную інфармацыю. Вы зможаце наведаць віртуальныя выставы, разгадаць тэматычныя крыжаванкі, прайсці тэсты і віктарыны: часам — складаныя, часам — простыя, але ў любым выпадку — вельмі пазнавальныя і займальныя. З дапамогай нашых заданняў і гульняў вы зможаце пашырыць свой кругагляд: пазнаёміцца з птушкамі года, даведацца пра іглічныя расліны, прайсці тэст на веданне жывёл, разгадаць крыжаванка пра Антарктыду і многае іншае.
Тэмы анлайн-заняткаў дапамогуць падрабязней вывучыць тэматычныя комплексы экспазіцыі Дзіцячага музея, выканаць цікавыя заданні, а ў будучыні гэтыя веды прымяніць.
На нашым канале ў Youtube і на канале ў RuTube вы знойдзеце матэрыялы аб гісторыка-культурнай спадчыне Полацкай зямлі, а таксама пазнаёміцеся з дзейнасцю музеяў Полацка.
Навукоўцам, даследчыкам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай Полацкай зямлі, будзе асабліва цікавы раздзел Навука і Публікацыі, дзе можна знайсці электронныя версіі выданняў НПГКМЗ.
Выйшла ў свет першае тэкставае электроннае выданне Навукова-даследчай і асветніцкай установы культуры «Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік»: МАТЭРЫЯЛЫ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ : (па выніках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2020 г.).
У зборніку прадстаўлены артыкулы ўдзельнікаў канферэнцыі, у якіх знайшлі адлюстраванне пытанні гісторыі і культуры Полаччыны, актуальныя праблемы музейнай дзейнасці. Выданне адрасуецца музейным спецыялістам, гісторыкам, культуролагам.