RUS  BEL  ENG

Электронны каталог выяў Казьянкаўскага скарба арабскіх куфічных дырхамаў IX—X стагоддзяў з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка

У музейным зборы Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка захоўваецца найбуйнейшы грашовы дэпазіт Старажытнай Русі — Казьянкаўскі скарб куфічных дырхамаў IX—X стст.

Дырхам — гэта арабізіраваная назва грэчаскай грашовай адзінкі драхмы; эпітэт «куфічны» — ад пісьма «куфі», якое ўзнікла ў іракскім горадзе ал-Куфа ў канцы VII стагоддзя і выкарыстоўвалася для выканання легенд на манетах Арабскага халіфата.

Куфічныя дырхамы — гэта тонкія сярэбраныя манеты дыяметрам каля 25—30 мм, на абодвух баках якіх знаходзяцца арабскія легенды. У цэнтральнай частцы абодвух бакоў дырхама змешчаны радковыя легенды, якія ўтрымліваюць набожныя выслоўі і імёны ўладароў, у абавязковых кругавых легендах гэтых манет — працяг выслоўяў і найбольш значныя для нас выходныя дадзеныя (звесткі пра месца і год чаканкі).

Халіфат, асноўны гандлёвы партнёр Русі, пастаўляў на яе рынкі сярэбраныя эмісіі сваіх шматлікіх манетных двароў. Дырхамы і іх фрагменты сталі першымі старажытнарускімі грошамі — нагатамі, кунамі, рэзанамі і веверыцамі (векшамі).

Асноўная частка клада (7650 манет) паступіла ў фонды музея-запаведніка ў 1973—1974 гг. хутка пасля выяўлення, пазней да іх далучыліся яшчэ 13 манет, якія паступілі з прыватных калекцый пры пасярэдніцтве Валянціна Навумавіча Рабцэвіча.

Такім чынам, у Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку захоўваецца ўсяго 7663 манеты клада. Усе манеты апрабіраваны і зарэгістраваны ў Кнігах паступленняў асноўнага фонду і Спецыяльных інвентарных кнігах па ўліку манет, медалёў, плакетак з каштоўных металаў. Агульная вага дырхамаў клада складае 19893,8 г, чыстая вага — 19113,3 г. Выявы ўсіх манет прысутнічаюць у дадзеным электронным каталогу.

Таксама тут прадстаўлены дадатак «Інвентарны вопіс манет клада», выкананы на падставе запісаў В. Н. Рабцэвіча і І. Г. Дабравольскага навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнага Эрмітажа Вячаславам Сяргеевічам Куляшовым.

Пошук манеты ў базе дадзеных ажыццяўляецца па нумару Кнігі паступленняў (КП) асноўнага фонду:


КП6-2824/1—7420
КП6-2839/1—160
КП6-2844/1—34
КП6-2851/1—36
КП12-7954—7956
КП12-8134—8137
КП17-18510—18515
 Выберыце дырхам для прагляду 
 

Дадатковая інфармацыя пра Казьянкаўскі скарб:

Козьянковский клад арабских куфических дирхамов IX—X веков из музейного собрания Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника. — Полоцк: НПИКМЗ, 2011. — 40 с.