Новыя паступленні

На 1 студзеня 2024 г. музейны збор Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка налічвае 113471 адзінак прадметаў, 88646 з іх – музейныя прадметы асноўнага фонду.

Музейны фонд размеркаваны па асобных калекцыях, колькасць якіх складае звыш 35 (жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, нумізматыка, археалогія, прадметы побыту і этнаграфіі, стара-друкі, рукапісныя і друкаваныя выданні, дакументы, фота- і фонаматэрыялы і інш.) Самымі вялікімі з'яўляюцца калекцыі нумізматыкі, археалогіі, фотаматэрыялаў і друкаваных выданняў.

Штогод музейны збор павялічваецца амаль на 2500 адзінак новых паступленняў: гэта закупка; атрымання прадметаў музейнага значэння ў якасці бязвыплатнай /спонсарскай/ дапамогі, ахвяраванняў; матэрыялы, сабраныя падчас экспедыцый, археалагічных раскопак.

Новыя музейныя прадметы не адразу становяцца экспанатамі - ім трэба прайсці інвентарызацыю, навуковае вывучэнне, рэстаўрацыю ці кансервацыю... Таму на старонках сайта мы знаёмім вас з найбольш цікавымі новымі паступленнямі, яшчэ да таго, як яны размесцяцца ў экспазіцыйных залах нашых музеяў.