Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае жыхароў і гасцей горада далучыцца 17 мая да Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў — 2025». Музеі запаведніка традыцыйна адчыняюць свае дзверы для наведвальнікаў вечарам (з 18.00 да 23.00) і прапануюць спецыяльную праграму, якую сёлета прысвяцілі 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
У праграме магчымы змяненні і прыемныя сюрпрызы.
Праграма Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў — 2025» у Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку
17 мая 2025 года
18.00 — 23.00
18.00. Песні ваенных гадоў гучаць у выкананні народнага хору ветэранаў Полацкага гарадскога Палаца культуры 6+
18.00 — 23.00. Дэманстрацыя дакументальных і мастацкіх кінастужак аб вайне 12+
18.00 — 23.00. Працуе выстава «Великой Победе 80! Память сквозь десятилетия» 6+
12.00. «Ратуючы дзяцей, ратавалі будучыню» (патрыятычная гадзіна на базе выставы «Ваеннае дзяцінства»). 6+
19.00. «На хвалях радыёэфіру»: адкрыццё выставы «Гаворыць і слухае краіна» (калекцыя радыёапаратуры другой паловы XX ст. з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка). 6+
20.00; 21.00. Інтэрактыўная пляцоўка «Пад мірным небам» (конкурсна-гульнявая праграма для дзяцей і іх бацькоў). Неабходны папярэдні запіс. 6+
10.00 — 23.00. Працуе выстава жывапісу «Дзень Перамогі» з фондаў Беларускага саюза мастакоў
15.00; 18.00. Квэст-экскурсія ў музейнай экспазіцыі першага паверха «Таямніцы музейнай калекцыі» (колькасць удзельнікаў у групе — не больш за 10 чалавек). Кошт удзелу — 2 руб. 50 кап. 12+
17.00. «Пра музыку і крыху пра гісторыю». Канцэрт навучэнцаў фартэпіяннага аддзялення Полацкай дзіцячай школы мастацтваў і гутарка пра галерэю. Кіраўнік Н. М. Лапіцкая. Кошт квітка — 2 руб. 50 кап. 6+
18.00 — 22.00. Выстава-продаж твораў беларускіх мастакоў: Васіль Васільеў, Іван Іваноў, Андрэй Савіч і інш.
19.00. «На крылах душы. Гучыць арган». Выступленне навучэнцаў і настаўнікаў Полацкай дзіцячай школы мастацтваў: клас аргана К. Пагарэлай. Кошт квітка — 2 руб. 50 кап. 6+
20.00; 20.45; 21.30. Майстар-клас па тэхніцы пясочнай анімацыі «Пясочныя міражы» ад Дзмітрыя Свяцкага. (Колькасць удзельнікаў у групе — не больш за 10 чалавек, працягласць — 30 хвілін). Кошт удзелу — 5 руб. 6+
20.00. Урачыстае адкрыццё выставы «За други своя: патриотическое служение священников Русской Православной Церкви. 1941–1945» 6+
18.00; 18.30; 19.00; 19.30. Тэматычная экскурсія «Краеведы Полоцка рассказывают» (па матэрыялах краязнаўцаў Полацка XX ст.). Праводзяць навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 14 імя М. С. Грыневіча». Папярэдні запіс па тэл. 46-27-15. 6+
ПАДЧАС экскурсіі музей не даступны да агляду!
18.00. Канцэрт вучняў і педагогаў СШ № 14 імя М. С. Грыневіча «Нам жить и помнить!» 6+
Музей беларускага кнігадрукавання
18.00 — 21.00. Музейныя замалёўкі «Быліцы з кніжнай паліцы». Вас чакаюць «жывыя фігуры» ў інтэр'ерах, «друкары» з хітрамудрымі заданнямі і падарункамі ў залах 12+
13.00 — 18.00. Працуе міні-заапарк «ЗооЛэнд» (аддзел экалагічнага выхавання ДУДА) — пры адсутнасці дажджу 0+
18.00 — 20.00. Гуляем у настольныя гульні ў ландшафтным садзе (пры неспрыяльных умовах надвор'я — у выставачнай зале):
- «Заалагічнае лато» 6+
- «Экалагічны маджонг» 6+
- «Прыродны калейдаскоп» 12+
20.00 — 22.00. Гульня-пошук па экспазіцыі «Знакомые незнакомцы» 6+, квэст-гульня «В поисках редкого растения». Кошт удзелу — 2 руб. 50 кап. 12+
18.00 — 23.00. Працуе выстава народнага клуба мастакоў-аматараў «Контур» (г. Віцебск) «У люстэрку міфалогіі» 0+
Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я
18.00. Адкрыццё выставы «Раслінны матыў у традыцыі беларусаў: тэкстыль, побыт, фальклор». 6+
19.00. Дзіцячы конкурс на лепшы кветкавы малюнак крэйдай (на панадворку музея). Аўтары самых прыгожых малюнкаў атрымаюць прызы. 6+
20.00; 21.00. «Кветка-квіз» (віктарына на тэму вобразаў раслін у паўсядзённым жыцці; самых эрудыяваных чакаюць прызы). Кошт — 2 руб. Абавязковы папярэдні запіс па тэл. 46-30-41. 12+
Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора
18.00 — 21.00. Працуе выстава «Археалагічныя артэфакты з тэрыторыі Ніжняга замка ў Полацку»
21.30. Канцэрт «Ад Барока да Рока». Ансамбль «RADIOBRASS» Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Кошт квітка — 15 руб.
з 18.00 да 23.00 уваход у музеі:
дарослым — па льготным квітку, дзецям — 1 руб.
Гасцей музейнай ночы будзе чакаць таксама музейнае кафэ і cувенірная лаўка (вул. Ніжне-Пакроўская, 22)