Калекцыя абрусаў з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гiсторыка-культурнага музея-запаведнiка

Укладальнік: Шыпіла Наталля Аляксандраўна, вядучы навуковы супрацоўнік

У музейным зборы музея-запаведніка на пачатак 2018 г. налічваецца 75 абрусаў (з якіх 1 фрагмент абруса). Асноўны фонд налічвае 71 прадмет, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў — 4 прадметы.

Калекцыя абрусаў склалася на працягу 1980—2018 гг. у выніку збіральніцкай дзейнасці музея-запаведніка: этнаграфічных экспедыцый, камплектавання ад прыватных асоб і арганізацый, перадачы прадметаў у дар.

Абрусы, якія складаюць калекцыю, захоўваюць свае адметныя рысы, а сама калекцыя ўтрымлівае і дэманструе амаль усе віды і тэхнікі, якія выкарыстоўвалі падчас ткацтва абрусаў за перыяд ад канца ХІХ да другой паловы ХХ ст. на тэрыторыі Беларусі. Калекцыя штогод папаўняецца.

© Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, 2018


Калекцыя посцiлак з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гiсторыка-культурнага музея-запаведнiкаЧитать в Google Калекцыя посцiлак з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гiсторыка-культурнага музея-запаведнiкаЧитать в Яндекс