Дзень археолага

×

Паведамленне пра статус

Thank you for your vote.

У канцы археалагічнага сезона, 15 жніўня, адзначаецца Дзень археолага.

У гэты дзень мы жадаем поспехаў тым даследчыкам, якія працягваюць працаваць, і ўспамінаем тых, хто пайшоў з жыцця.

Гісторыя Сафійскага сабора ў савецкі перыяд звязана з гісторыяй яго археалагічнага даследавання. У 1975-1980 гг. Сафійскі сабор вывучала экспедыцыя Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кіраваў экспедыцыяй кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры гісторыі мастацтва Валянцін Аляксандравіч Булкін, які пайшоў з жыцця 12 жніўня 2016 г.

Супрацоўнікі Полацкага гісторыка-археалагічнага запаведніка актыўна супрацоўнічалі з археолагамі, дапамагалі вырашаць арганізацыйныя і бытавыя праблемы, якія ўзнікалі падчас працы. Удзельнікаў экспедыцыі і супрацоўнікаў запаведніка звязвалі дзелавыя і сяброўскія адносіны.

На фотаздымку 1980 г. (злева направа) — удзельнік экспедыцыі, студэнт-гісторык В. Шалабін, дырэктар запаведніка Я. А. Зайцава, археолаг, кандыдат гістарычных навук Вас. А. Булкін, супрацоўнік запаведніка В. С. Чарнякова (Дзмітрыева) каля Сафійскага сабора.

356