
Будаўніча-мантажны трэст № 22 г. Полацка... Нягледзячы на тое, што сёння гэтай арганізацыі ўжо не існуе, многія палачане з павагай успамінаюць пра яе ў другую нядзелю жніўня, калі ў Беларусі сваё прафесійнае свята адзначаюць будаўнікі. Супрацоўнікі Краязнаўчага музея Полацка даведаліся шмат цікавага пра БМТ № 22 пры стварэнні новай выставы «Беларусь в ХХI веке. Наш исторический выбор», пазнаёміўшыся з былым намеснікам кіраўніка трэста Васілём Аляксеевічам Падмазавым. Аб рабоце полацкіх будаўнікоў і людзях, для якіх гэта стала не проста прафесіяй, а і прызваннем, чытайце тут.