Ноч музеяў ў Музеі ткацтва

У Ноч музеяў святочную атмасферу Музея ткацтва стварыла выстава «Фарбы беларускага ткацтва» мінчанак Святланы Еўдакіменка і Вікторыі Ярковіч.

Работы з мяккіх матэрыялаў маюць сваю асаблівую аўру цеплыні і бясконцасці.У чым прыгажосць гэтых палотнаў? Яны незвычайныя.Святлана і Вікторыя — выдатныя каларысты, у іх працах жаноцкасць і лёгкасць. Адчуваецца, што майстары укладаюць часцінку сваёй душы ў працы. Работы аўтараў адзначаюцца прафесіяналізмам выканання. Усе работы па-свойму цікавыя і цешаць вока жывымі, яркімі, насычанымі колерамі.

Майстры падзялілісяз наведвальнікамі сакрэтамі свайго майстэрства, распавялі, што зараз мастацкі тэкстыль — адзін з самых цёплых і стваральных напрамкаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у ім заключаны каларыстычныя і тэхнічныя магчымасці. На выставе прадстаўлена толькі частка творчых работ за апошнія пятнадцаць год. Наведванне выставы стала далучэннем да чароўнага свету, дзе сціраюцца грані паміж матэрыяльным і духоўным.

366