Вынікі квэсту «В паход па магазінам»

20 мая Краязнаўчы музей Полацка прыняў удзел у міжнароднай акцыі «Ноч музеяў — 2023». На пляцоўцы новай выставы «ПроСОВТОРГ, или развитие торговли в Полоцке в 1919—1991 гг.» наведвальнікам быў прапанаваны ўдзел у квэсце «В поход по магазинам».

Удзельнікам квэста неабходна было ўважліва азнаёміцца з экспанатамі выставы, праявіць веды ў матэматыцы, «сабраць» набор для пахода ў тэатр, а таксама правільна ўзважыць тавары на вясах.

Лепшы за ўсіх з заданнямі справіліся: Тэрэза Зізова, Маргарыта Абаева, Таццяна Адамовіч, Маргарыта Быркун, Соф'я Вальмус, Яраслаў Павялковіч, Ганна Субоціна і Святлана Андрунёнак. Пераможцы атрымаюць ад арганізатараў і спонсараў імпрэзы прызы.

Віншуем пераможцаў і чакаем палачан, навапалачан і гасцей горада ў Крязнаўчым музее.

357