З настальгіяй аб савецкім мінулым

У святочны для ўсіх музейшчыкаў дзень — 18 мая — у Краязнаўчым музее Полацка было людна. Асаблівую ўвагу палачан звярнула на сябе новая выстава «ПроСОВТОРГ, или развитие торговли в Полоцке в 1919-1991 гг.». У Міжнародны дзень музеяў на Ніжне-Пакроўскую 11 прыйшлі ўдзельнікі клуба «Разноцветный мир», які быў створаны яшчэ ў 2017 г. пры Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Ф. Скарыны. Палачане, якім былі знаёмы рэчы, прадстаўленыя на эксазіцыі, з зацікаўленасцю слухалі экскурсавода, які распавядаў аб гандлю ў Полацку 40,60 і нават 90 год назад. Сапраўдным падарункам для музейшчыкаў стала знаёмства з супругай ўнука А. А. Дабравольскага, Ганаровага грамадзяніна горада Полацка, які стаяў ля вытокаў развіцця кааперацыі на Полаччыне ў 1920-я гг. Некаторыя наведвальнікі падзяліліся з навуковымі супрацоўнікамі яркімі ўражаннямі аб гарадскім гандлі. Большасць з іх сыходзіла з музея з пачуццём настальгіі па савецкаму мінуламу.

367