Да 80-годдзя вызвалення Беларусі

24 красавіка 2024 г. у рамках праекта «Мне лёсам вызначаны Полацк…» у Краязнаўчым музеі на пляцоўцы выстаўкі «Ганаровыя грамадзяне горада Полацка» адбыўся «адкрыты мікрафон», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў. У ім прынялі ўдзел супрацоўнікі Установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку». Выступленні як навуковых супрацоўнікаў музея, так і архівістаў былі лаканічнымі па форме і глыбокімі, канструктыўнымі па сваёй сутнасці. Супрацоўнікі архіва азнаёмілі прысутных з працай па пошуку дакументаў, якія датычацца перыяду Вялікай Айчыннай вайны на Полаччыне, а таксама з працэсам цыфравізацыі дакументаў перыяду пасляваеннага аднаўлення горада. Музейныя работнікі прадэманстравалі матэрыялы віртуальнай галерэі «За Радзіму, гонар і свабоду!», змест якой прысвечаны 18 ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровым грамадзянам горада Полацка. У ходзе «адкрытага мікрафона» таксама абмяркоўваліся праблемы, якія ўзнікаюць у працэсе даследчай працы, гучалі і прапановы па іх вырашэнні. Супрацоўніцтва музеяў і архіваў вядзе да новых ведаў, да адкрыцця чарговай старонкі гісторыі нашага краю.

19