Адкрыццё выставы «ПроСОВТОРГ, или развитие торговли в Полоцке в 1919–1991 гг.»

11 мая 2023 г. у Краязнаўчым музее Полацка адбылося адкрыццё новай часовай экспазіцыі «ПроСОВТОРГ, или развитие торговли в Полоцке в 1919-1991 гг.». Экспазіцыя стала вынікам актыўнай працы навуковых супрацоўнікаў па вывучэнню архіўных матэрыялаў і матэрыялаў з прыватных збораў палачан, звязаных з гісторыяй савецкага гандлю.

Дзякуючы дапамозе ААТ «Полоцк-торг» і супрацоўнікам НПГКМЗ было падрыхтавана гандлёвае абсталяванне, якое надало асаблівы каларыт музейнай прасторы. Першыя наведвальнікі выставы мелі магчымасць «пабываць» у гандлёвых пунктах Полацка розных гадоў — крамах патрэбкааперацыі 1920-х гг. і 1970-х гг., універмагу 1980-х гг., а таксама на мясцовай «толкучке» пачатку 1990-х гг.

Ганаровымі гасцямі на адкрыцці выставы былі выкладчыкі Полацкага гандлёва-тэхналагічнага тэхнікума Л. Л. Асмалоўская, Л. Е. Уфімцава і С. В. Кавалёва. Іх успаміны аб слаўным мінулым аднаго з буйнейшых сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў горада яшчэ раз паццвердзілі высокі ўзровень адукацыі, якое можна было атрымаць на Полаччыне.

Аб тым, хто сёння рыхтуе кадры для гандлёвай сферы Полацка, прысутным распавяла намеснік старшыні Полацкага раённага выканаўчага камітэта па сацыяльным пытанням С. М. Валюшкіна.

Асаблівы інтарэс прысутных, сярод якіз было немала моладзі, выклікаў і відэафільм аб працы крам Полацка мінулых гадоў, падрыхтаваны загадчыкам Краязнаўчага музея Ірынай Водневай.

На выставе ўжо з першых дзён яе працы праводзяцца тэматычныя эскурсіі, а 20 мая ў 19.00, у межах мерапрыемтваў «Ноч музеяў — 2023» пройдзе лекцыя «Теневые стороны советской торговли», якую прачытае А. В. Сумко, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі і турызма Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасініі Полацкай.

373