Майстар-клас па вырабе бранзалета ў тэхніцы макрамэ

Усё новае — гэта добра забытае старое. Спосаб пляцення, вынайдзены тысячы гадоў таму, зноў вярнуўся да нас! Сёння ўвайшлі ў моду ўпрыгажэнні ў тэхніцы макрамэ. Гэтыя мілыя дробязі сталі трэндам сярод аксесуараў з невялікімі зменамі знешняга выгляду і з новымі тэхнікамі. Калі вы даўно хацелі заняцца рукадзеллем, штосьці рабіць сваімі рукамі рукамі, але не ведалі, з чаго пачаць, паспрабуйце макрамэ. Хутка лета, і бранзалеты ў тэхніцы макрамэ будуць асабліва дарэчы.

Мы чакаем вас у Музеі ткацтва на майстар-клас па пляценні бранзалетаў. Прыходзьце за вясновым настроем!

401