Добрай раніцы, Полацк!

Летам 2022 г. Полацк наведала актрыса і тэлевядучая Святлана Бароўская. Яе аўтарская праграма «Добрай раніцы, Беларусь!» нязменна карыстаецца папулярнасцю ў беларускіх гледачоў. Фармат праграмы – гэта жывыя зносіны з людзьмі, выезды ў рэгіёны. Ён паспяхова рэалізуецца больш за паўтара года. Здымкі тэлеперадачы праходзілі ў шмат якіх гарадах Беларусі, у тым ліку і Полацку. Першы выпуск, прысвечаны не толькі гісторыі старажытнага горада Беларусі, але і сучаснаму яго жыццю, выйшаў у эфір 2 ліпеня, а 27 жніўня з'явіўся другі. У праграму апошняга ўключана размова Святланы Бароўскай з Ірынай Водневай, загадчыкам Краязнаўчага музея, падчас прагулкі па адной з самых цікавых вуліц нашага горада – Ніжне-Пакроўскай.

551