Дзень беларускага пісьменства ў праекце "Виртуальный кляссер"

У першую нядзелю верасня мы адзначаем нацыянальнае свята, якое мае для ўсіх нас велізарнае культурна-гістарычнае значэнне – Дзень беларускага пісьменства. Гэта свята кнігі, кнігадрукавання, нацыянальнай культуры і асветы. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі падмурак айчыннай адукацыі і пісьменства.

Cвята духоўнасці, культуры і літаратуры пачало сваё шэсце ў 1994 г. у старажытным Полацку, на радзіме Францыска Скарыны – беларускага першадрукара і асветніка, заснавальніка ўсходнеславянскага кнігадрукавання, і стала адным з самых значных і яркіх культурных падзей у нашай краіне. Дарэчы, папярэднічалі рэспубліканскаму святу штогадовыя вераснёўскія кніжныя кірмашы і вулічныя святы ў гонар яе вялікасці кнігі, якія праводзіліся ў Полацку шмат гадоў.

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання. Сталіцамі свята ў розныя гады былі Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Заслаўе, Мір, Паставы, Глыбокае, Слонім, Мсціслаў, Бялынічы... У 2021 г. свята будзе прымаць старажытны горад Капыль Мінскай вобласці – малая радзіма цэлай плеяды беларускіх пісьменнікаў.

Напярэдадні Дня беларускага пісьменства, ў праекце "Виртуальный кляссер" мы знаёмім вас з фотаздымкамі, маркамі і канвертамі з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, прысвечанымі Францыску Скарыну і святам пісьменства ў Полацку. Для прагляду перайдзіце па спасылцы

66