Правілы наведвання музеяў

1. Агульныя палажэнні

1.1. Дадзеныя Правілы накіраваны на забеспячэнне грамадскага парадку і бяспекі пры наведванні музеяў Навукова-даследчай і асветнай установы культуры «Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік» (далей – НПГКМЗ), паляпшэнне абслугоўвання наведвальнікаў і абавязковыя да безумоўнага выканання супрацоўнікамі НПГКМЗ і ўсімі асобамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі НПГКМЗ.

1.2. Тэрыторыяй НПГКМЗ з'яўляюцца будынкі, прылеглыя тэрыторыі музеяў, размешчаных па адрасах:

  • Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора (г. Полацк, вул. Замкавая, 1);
  • Музей беларускага кнігадрукавання (г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 22);
  • Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага (г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 22);
  • Краязнаўчы музей (г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 11);
  • Мастацкая галерэя (г. Полацк, вул. Стралецкая, 4А-4);
  • Стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» (г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 33);
  • Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (г. Полацк, вул. Войкава, 1);
  • Музей баявой славы (г. Полацк, вул. Тусналобавай-Марчанка, 1);
  • Музей-кватэра Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка (г. Полацк, вул. 23-х гвардзейцаў, 1);
  • Дзіцячы музей (г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 46);
  • Прыродна-экалагічны музей (г. Полацк, вул. Ф. Скарыны, 21);
  • Гісторыка-культурны комплекс «Поле ратнай славы» (в. Гомель Полацкага р-на);
  • аддзел фондаў (г. Полацк, вул. Талстога, 15);
  • рэстаўрацыйныя майстэрні (г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 9А);
  • нежылое памяшканне (г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 20);
  • нежылое памяшканне (г. Полацк, вул. Леніна, 3).

1.3. Інтэрв'ю з музейнымі работнікамі прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі ажыццяўляецца па запыце, пісьмова ўзгодненым з дырэктарам НПГКМЗ.

1.4. Наведвальнікі, якія прычынілі шкоду, матэрыяльную шкоду музеям НПГКМЗ, могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці згодна з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

2. Рэжым працы

2.1. Музеі НПГКМЗ адкрыты для наведвання ва ўстаноўленыя рэжымам працы дні і гадзіны. Рэжым працы часовых і пастаянных экспазіцый вызначаецца загадамі дырэктара НПГКМЗ.

2.2. Час пачатку працы НПГКМЗ азначае адкрыццё музеяў НПГКМЗ для ўваходу наведвальнікаў і пачатак продажу білетаў. Час заканчэння працы НПГКМЗ азначае закрыццё музеяў НПГКМЗ для наведвальнікаў.

2.3. Інфармацыя аб рэжыме працы музеяў НПГКМЗ размешчана на:

  • афіцыйным сайце НПГКМЗ  (http://polotsk.museum.by/);
  • інфармацыйных стэндах ва ўваходных зонах музеяў.

2.4. У рэжым працы музеяў НПГКМЗ, асобных экспазіцыйных залаў і часовых экспазіцый могуць уносіцца змены на пастаяннай або часовай аснове.

3. Уваход у музеі НПГКМЗ і набыццё білетаў

3.1. Уваход у музеі НПГКМЗ для індывідуальнага наведвання, удзелу ў мерапрыемствах і экскурсіях, якія праводзяцца на тэрыторыі НПГКМЗ, ажыццяўляецца строга па прад'яўленні ўваходнага білета ўстаноўленага ўзору і касавага чэка, набытага ў касах музеяў НПГКМЗ. Выключэнне складае Гісторыка-культурны комплекс «Поле ратнай славы», наведванне якога бясплатнае.

3.2. Пералік і цэны на платныя паслугі, якія аказваюцца музеямі НПГКМЗ, зацвярджаюцца дырэктарам установы.

3.3. Наведвальнік абавязаны прад'явіць уваходны білет з чэкам супрацоўніку НПГКМЗ пры ўваходзе ў экспазіцыю музея, пры гэтым білет гасіцца і не прадугледжвае паўторнага выкарыстання. Білет і чэк неабходна захоўваць увесь час знаходжання ў музеі.

3.4. Адзіны музейны білет сапраўдны на працягу 6 (шасці) месяцаў з даты пакупкі.

3.5. Набываючы білет у музеі НПГКМЗ, наведвальнік прымае на сябе абавязацельствы выконваць на тэрыторыі НПГКМЗ грамадскі парадак і ўстаноўленыя правілы наведвання музеяў НПГКМЗ.

3.6. НПГКМЗ пакідае за сабой права вызначаць асаблівы (іншы) парадак продажу білетаў на мерапрыемствы, у тым ліку на экскурсіі.

3.7. Набыццё білетаў у касах музеяў НПГКМЗ ажыццяўляецца ў парадку агульнай чаргі. Права пазачарговага набыцця ўваходных білетаў прадастаўляецца наступным катэгорыям наведвальнікаў, пры прад'яўленні адпаведнага дакумента:

  • Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы;
  • удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны;
  • поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

3.8. Права льготнага наведвання на прагляд экспазіцый, створаных за кошт уласных музейных фондаў, прадастаўляецца наведвальнікам не радзей, чым адзін раз у месяц. Інфармацыя аб даце льготнага наведвання музеяў НПГКМЗ размешчана на:

  • афіцыйным сайце НПГКМЗ (http://polotsk.museum.by/);
  • інфармацыйных стэндах ва ўваходных зонах будынкаў музеяў.

3.9. Права пастаяннага бясплатнага наведвання музеяў з мэтай азнаямлення з экспазіцыямі, створанымі за кошт уласных музейных фондаў, па прад'яўленні адпаведных пасведчанняў і дакументаў маюць:

  • інваліды;
  • ветэраны Вялікай Айчыннай вайны;
  • вайскоўцы тэрміновай ваеннай службы;
  • грамадзяне, якія праходзяць альтэрнатыўную службу;
  • дзеці да 7 гадоў;
  • дзеці-сіроты;
  • дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў;
  • асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
  • асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную адукацыю і суправаджаючыя іх асобы, з разліку не больш за 1 да 5;
  • сябры грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз мастакоў» (толькі ў Мастацкую галерэю);
  • музейныя работнікі;
  • асобы, якія суправаджаюць інвалідаў I групы;
  • асобы, якія суправаджаюць дарослаю групу інвалідаў II і III групы, з разліку не больш за 1 да 20;
  • асобы, якія суправаджаюць навучэнцаў, якія атрымліваюць дашкольную і агульную сярэднюю адукацыю, з разліку 2 суправаджаючых на групу;
  • асобы, якія суправаджаюць навучэнцаў, якія атрымліваюць прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю на дзённай форме навучання, з разліку не больш за 1 да 20.
4. Парадак абслугоўвання наведвальнікаў

4.1. Індывідуальнае наведванне ўключае самастойны агляд наведвальнікам пастаяннай і/або часовых экспазіцый без суправаджэння навуковага супрацоўніка НПГКМЗ.

4.2. Экскурсіяй з'яўляецца агляд пастаяннай і/або часовых экспазіцый у суправаджэнні навуковага супрацоўніка НПГКМЗ. НПГКМЗ пакідае за сабой права лічыць экскурсіяй групавы агляд часовых або пастаянных экспазіцый, які суправаджаецца расповедам аднаго з удзельнікаў групы па ўсім маршруце руху групы з рэгулярнымі прыпынкамі каля экспанатаў незалежна ад таго, камерцыйны або бясплатны характар носіць гэтае мерапрыемства для яго арганізатара і ўдзельнікаў. Групавое наведванне музеяў НПГКМЗ, пазіцыянаванае як гутаркі, прагулкі, дыскусіі, сустрэчы ў экспазіцыі і т.п. таксама лічыцца экскурсіяй.

Экскурсійнае абслугоўванне наведвальнікаў могуць ажыццяўляць толькі навуковыя супрацоўнікі НПГКМЗ.

4.3. Экскурсійнае абслугоўванне ўключае аднакратны агляд пастаяннай і/або часовай экспазіцыі ў суправаджэнні навуковага супрацоўніка НПГКМЗ у дзень і час, названыя ў заяўцы.

4.4. Колькасць удзельнікаў экскурсіі ў складзе адной групы складае не больш за 20 чалавек.

НПГКМЗ пакідае за сабой права абмяжоўваць колькасць удзельнікаў экскурсіі, а таксама колькасць экскурсійных груп, адначасова якія знаходзяцца ў экспазіцыйных залах музеяў НПГКМЗ.

4.5. Навуковыя супрацоўнікі НПГКМЗ праводзяць экскурсіі для арганізаваных груп наведвальнікаў і экскурсіі для індывідуальных наведвальнікаў згодна з загадзя складзеным графікам.

Пераважнае права на экскурсійнае абслугоўванне маюць асобы (групы), якія пакінулі папярэднюю заяўку ў экскурсійным аддзеле НПГКМЗ (+375214465340).

4.6. Інфармацыя аб відах і тэмах экскурсій, а таксама аб парадку аплаты экскурсій размяшчаецца на афіцыйным сайце НПГКМЗ (http://polotsk.museum.by/).

4.7. Наведвальнікі могуць далучыцца да экскурсійнай групы толькі па ўзгадненні з навуковым супрацоўнікам, які праводзіць экскурсію, і пры адсутнасці пярэчанняў экскурсантаў.

Наведванне музеяў НПГКМЗ дзецьмі:

4.8. Дзеці да 10 гадоў уключна дапускаюцца ў экспазіцыйныя залы для індывідуальнага наведвання, удзелу ў экскурсіі або мерапрыемствах толькі ў суправаджэнні дарослага.

4.9. Законныя прадстаўнікі дзяцей і суправаджаючыя іх асобы абавязаны праінфармаваць дзяцей аб правілах наведвання музеяў НПГКМЗ і несці адказнасць за іх выкананне дзецьмі. Супрацоўнікі музеяў НПГКМЗ не ажыццяўляюць нагляд, выхаванне і догляд за дзецьмі, незалежна ад іх узросту. Уся адказнасць за нагляд, выхаванне і догляд за дзецьмі ляжыць на суправаджаючых.

4.10. Суправаджаючыя абавязаны сачыць за паводзінамі малалетніх дзяцей у мэтах прадухілення траўматызму. Пры непрыстойных паводзінах дзіцяці ў адносінах да іншых наведвальнікаў (калі дзіця перашкаджае іншым наведвальнікам, стварае небяспеку нанясення шкоды свайму здароўю або здароўю і маёмасці трэціх асоб), супрацоўнік НПГКМЗ мае права спыніць экскурсію ці перапыніць наведванне музеяў НПГКМЗ без вяртання грашовых сродкаў.

4.11. Наведванне музеяў НПГКМЗ дзіцячай групай ажыццяўляецца ў суправаджэнні мінімум аднаго дарослага (настаўнік, выхавальнік, прадстаўнік бацькоўскага камітэта ці іншы арганізатар экскурсіі).

4.12. Рашэнне аб удзеле дзяцей у мерапрыемствах, арганізаваных для дарослых наведвальнікаў, прымаюць законныя прадстаўнікі дзіцяці, якія нясуць за гэта адказнасць.

4.13. Дзеці ад 3 да 5 гадоў, якія наведваюць мерапрыемствы з дарослымі, маюць права на бясплатны ўваход у залу (без прадастаўлення асобнага месца) толькі на мерапрыемствы, якія маюць узроставае абмежаванне 6+.

Дзеці да 3 гадоў не дапускаюцца на мерапрыемствы, якія маюць узроставае абмежаванне 6+.

4.14. НПГКМЗ пакідае за сабой права ўносіць змены ў парадак наведвання дзецьмі асобных мерапрыемстваў.

5. Абавязкі наведвальнікаў музеяў НПГКМЗ

5.1. Выконваць дадзеныя Правілы наведвання, заканадаўства Рэспублікі Беларусь, грамадскі парадак і агульнапрынятыя этычныя нормы паводзін.

5.2. Выконваць патрабаванні супрацоўнікаў НПГКМЗ па падтрыманні грамадскага парадку і захаванню дадзеных Правілаў наведвання. Набываць білеты на наведванне музеяў НПГКМЗ у парадку агульнай чаргі ў касах музеяў НПГКМЗ.

5.3. Прад'яўляць касірам музеяў НПГКМЗ пры набыцці білетаў дакументы, якія пацвярджаюць права набыцця льготных або бясплатных білетаў.

5.4. Пры знаходжанні ў музеях НПГКМЗ прад'яўляць уваходны білет з чэкам па патрабаванні супрацоўнікаў НПГКМЗ: наглядчыкаў, навуковых супрацоўнікаў, загадчыкаў, адміністрацыі.

5.5. Падчас наведвання экспазіцыйных залаў, правядзення лекцый, экскурсій, мерапрыемстваў адключыць або перавесці ў бясшумны рэжым усе сродкі сувязі.

5.6. Неадкладна па патрабаванні супрацоўнікаў НПГКМЗ спыніць правядзенне экскурсіі, калі яна не ўзгоднена ва ўстаноўленым парадку з адміністрацыяй НПГКМЗ.

5.7. У выпадку выяўлення на тэрыторыі НПГКМЗ безнаглядных, а таксама падазроных скруткаў, сумак, каробак, іншых рэчаў і прадметаў, неадкладна паведаміць пра гэта музейным наглядчыкам або іншым супрацоўнікам НПГКМЗ і не прадпрымаць самастойных дзеянняў па іх перамяшчэнню.

5.8. У выпадку прычынення матэрыяльнай шкоды НПГКМЗ (музейным прадметам, інтэр'ерам,  будынкам) пакрыць шкоду ў суме, ацэненай экспертнай камісіяй. У выпадку нязгоды наведвальніка пакрыць прычыненую шкоду, НПГКМЗ мае права спагнаць пакрыццё шкоды ў судовым парадку.

5.9. Пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый выконваць рэкамендацыі і ўказанні супрацоўнікаў НПГКМЗ, а таксама супрацоўнікаў МУС, МНС, іншых органаў і спецыяльных службаў, задзейнічаных у НС.

6. Правы наведвальнікаў

6.1. Знаёміцца з пастаяннымі і часовымі экспазіцыямі музеяў НПГКМЗ.

6.2. Ажыццяўляць агляд пастаянных і часовых экспазіцый музеяў НПГКМЗ самастойна або ў складзе экскурсіі.

6.3. Праводзіць аматарскія фота- і відэаздымкі на тэрыторыі НПГКМЗ з улікам абмежаванняў, якія накладаюцца дадзенымі Правіламі, строга ў асабістых (некамерцыйных) мэтах.

6.4. Набываць сувенірную прадукцыю ў музеях НПГКМЗ у месцах, спецыяльна прызначаных для гэтых мэт.

6.5. Пакідаць водгукі аб працы музеяў НПГКМЗ у Кнізе водгукаў і прапаноў.

6.6. Абскардзіць дзеянні (бяздзейнасць) супрацоўнікаў НПГКМЗ шляхам пісьмовага звароту да дырэктара НПГКМЗ згодна з Законам Рэспублікі Беларусь Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-3.

7. Наведвальнікам музеяў НПГКМЗ забараняецца

7.1. Парушаць грамадскі парадак і дадзеныя Правілы наведвання.

7.2. Дакранацца рукамі ці любымі прадметамі да музейных прадметаў, экспанатаў і вітрын (за выключэннем прадметаў, якія знаходзяцца ў інтэрактыўных зонах), прыхінацца да іх, псаваць і зрываць анатацыі (этыкеткі), інфармацыйныя стэнды і паказальнікі, пакідаць запісы на сценах, садзіцца на музейныя экспанаты, абапірацца аб сцены, падаконнікі і пастаменты, элементы інтэр'еру.

7.3. Ажыццяўляць фота- і відэаздымкі ў залах правядзення часовых экспазіцый у выпадках, калі гэта абумоўлена абаронай аўтарскіх правоў ці іншымі пагадненнямі з трэцімі асобамі, пры наяўнасці паведамлення аб забароне фота-і відэаздымкі ў экспазіцыйных залах.

7.4. Праводзіць відэа- і аўдыязапіс музейных экскурсій без пісьмовага ўзгаднення з дырэктарам НПГКМЗ.

7.5. Ажыццяўляць прафесійныя фота- і відэаздымкі без пісьмовага ўзгаднення з дырэктарам НПГКМЗ. Пад прафесійнай здымкай разумеецца здымка са штатыва, з дадатковым светлавым і/або гуказапісвальным абсталяваннем, з выкарыстаннем каляровых шкал, дадатковых крыніц сілкавання, з захаваннем спецыяльных умоў падрыхтоўкі памяшканняў і экспанатаў для здымкі.

7.6. Знаходзіцца ў стане алкагольнага, наркатычнага ці іншага таксічнага ап'янення. Распіваць алкагольныя (слабаалкагольныя) напоі і піва, ужываць наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы або іх аналагі.

7.7. Прыводзіць і праносіць любых жывёл, птушак, рэптылій і іншых прадстаўнікоў фаўны незалежна ад іх памераў.

7.8. Насіць заплечнік за спіной у экспазіцыйных залах.

7.9. Праносіць агнястрэльную, газаваю, траўматычнаю і халодную зброю, колючыя, рэжучыя, выбухованебяспечныя, вогненебяспечныя, лёгкаўзгаральныя прадметы, прадметы, якія лёгка б'юцца, атрутныя і з'едлівыя рэчывы, газавыя і аэразольныя балончыкі з лакамі і фарбамі, а таксама прадметы, якія забруджваюць памяшканні экспазіцый і вопратку наведвальнікаў.

7.10. Праносіць піратэхнічныя прылады (феерверкі, петарды і т.п.), а таксама выкарыстоўваць у залах электронныя цыгарэты, запалкі, запальнічкі, паліць на тэрыторыі НПГКМЗ.

7.11. Праносіць і распіваць ваду, любыя вадкасці ў любой тары, уключаючы бутыляваныя напоі, напоі ў тэрмасах, кардонных і пластыкавых шклянках і інш.; ужываць прадукты харчавання ў экспазіцыйных залах і іншых памяшканнях, за выключэннем спецыяльна адведзенага месца (бара).

7.12. Праносіць і перамяшчацца на самакатах, роварах, ролікавых каньках, дошках, гіраскутарах і іншых падобных транспартных і спартыўных сродках.

7.13. Размаўляць па мабільным тэлефоне і іншых сродках сувязі ў залах, выкарыстоўваць гукавыя сігналы ў мабільным тэлефоне і іншых сродках сувязі ў залах, а таксама спяваць, танцаваць, іграць на музычных інструментах, ажыццяўляць мастацкія работы са спецыяльным абсталяваннем без узгаднення з дырэктарам НПГКМЗ.

7.14. Праслухоўваць аўдыяэкскурсіі праз знешнія дынамікі або пры дапамозе гучнай сувязі на мабільных прыладах.

7.15. Выкарыстоўваць разеткі для зарадкі мабільных прылад і працы электрапрыбораў.

7.16. Знаходзіцца ў музеях НПГКМЗ пасля завяршэння іх працы.

7.17. Заходзіць за ўстаноўленыя агароджы , а таксама ў памяшканні і на тэрыторыі музеяў НПГКМЗ, закрытыя для наведвання.

7.18. Самавольна пранікаць у службовыя і тэхнічныя памяшканні музеяў НПГКМЗ.

7.19. Наносіць надпісы і расклейваць аб'явы, распаўсюджваць любую друкаваную або іншую прадукцыю і іншыя рэкламна-інфармацыйныя матэрыялы, весці агітацыйную працу без пісьмовага ўзгаднення з дырэктарам НПГКМЗ.

7.20. Ажыццяўляць гандаль, распаўсюджваць білеты, весці камерцыйную, экскурсійную, рэкламную і іншую дзейнасць у мэтах атрымання даходаў без пісьмовага ўзгаднення з дырэктарам НПГКМЗ.

7.21. Дэманстраваць сімволіку, накіраваную на распальванне расавай, сацыяльнай, нацыянальнай і рэлігійнай нянавісці і варожасці.

7.22. Наносіць шкоду музейным прадметам, элементам інтэр'еру, музейнаму абсталяванню і інвентару, будынкам НПГКМЗ.

7.23. Засмечваць і забруджваць тэрыторыю НПГКМЗ.

7.24. На тэрыторыі музеяў НПГКМЗ забаронена (акрамя вышэйзгаданых патрабаванняў):

  • хадзіць па газонах і зялёных участках;
  • распіваць алкагольныя напоі;
  • выгульваць хатніх жывёл;
  • здзяйсняць іншыя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак.

7.25. Пры правядзенні экскурсій забаронена каментаваць тлумачэнні навуковага супрацоўніка, уступаць з ім у палеміку, а таксама іншымі спосабамі перашкаджаць правядзенню экскурсіі.

8. Абавязкі музеяў НПГКМЗ

8.1. Забяспечыць касавае абслугоўванне наведвальнікаў ва ўваходнай зоне музеяў НПГКМЗ у парадку агульнай чаргі. Пры набыцці льготных білетаў касір абавязаны праверыць у наведвальніка дакумент, які пацвярджае прыналежнасць да льготнай катэгорыі.

8.2. Забяспечыць наведвальнікаў актуальнай і даступнай сістэмай навігацыі па тэрыторыі музеяў НПГКМЗ з пазначэннем туалетаў, планаў эвакуацыі.

8.3. Забяспечыць экскурсійнае абслугоўванне наведвальнікаў. Пры ажыццяўленні экскурсійнага абслугоўвання навуковы супрацоўнік абавязаны правесці экскурсію ў адпаведнасці з праграмай і тэматыкай па маршруце, які адпавядае замове.

8.4. Забяспечыць наяўнасць у экспазіцыйных залах этыкетак, эксплікацый, тлумачальных тэкстаў да экспанатаў. НПГКМЗ пакідае за сабой права вызначаць мову этыкетак, эксплікацый, суправаджальных тэкстаў.

8.5. У зімовы час забяспечыць падыходы да будынкаў НПГКМЗ, ачысціўшы іх ад снегу і лёду.

8.6. Забяспечыць ветлівае абыходжанне персаналу з наведвальнікамі музеяў НПГКМЗ.

8.7. Забяспечыць наяўнасць у работнікаў НПГКМЗ, якія непасрэдна ўзаемадзейнічаюць з наведвальнікамі, нагруднай таблічкі (бэйджа) з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку і займаемай пасады або прыналежнасці да структурнага падраздзялення.

8.8. Арганізаваць прыём, рэгістрацыю і разгляд пісьмовых прапаноў, заяў грамадзян, а таксама адказы на такія звароты ва ўстаноўлены законам тэрмін.

9. Правы музеяў НПГКМЗ

9.1. Змяняць графік працы музеяў НПГКМЗ, асобных экспазіцыйных залаў, часовых экспазіцый на пастаяннай або часовай аснове.

9.2. Часова спыняць уваход наведвальнікаў у музеі НПГКМЗ у выпадку:

  • ўзнікнення надзвычайных сітуацый;
  • высокай запоўненасці экспазіцыйных залаў;
  • адсутнасці свабодных месцаў на мерапрыемстве або заканчэння продажу білетаў на мерапрыемства;
  • правядзення запланаванага мерапрыемства.

9.3. Адмовіць наведвальніку ў наведванні (прыпыніць наведванне) экспазіцый, экскурсій, лекцый, мерапрыемстваў на падставе:

  • ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі;
  • адсутнасці ў наведвальніка білета з чэкам, якія даюць права наведвання музеяў НПГКМЗ;
  • агрэсіўных або абразлівых паводзін у адносінах да іншых наведвальнікаў і супрацоўнікаў НПГКМЗ, выяўленага, у тым ліку ў пагрозах, лаянках, дыскрымінацыі па прыкмеце ўзросту, стану здароўя, полу, рэлігіі, этнічнай або расавай прыналежнасці, альбо ва ўжыванні фізічнай сілы.

9.4. Абмежаваць доступ да экспазіцыйных залаў, асобных вітрын, часовых экспазіцый, у тым ліку шляхам закрыцця экспазіцыйных залаў, вітрын на падставе:

  • нездавальняючага стану захаванасці музейных экспанатаў;
  • правядзення работ па змене экспазіцыі, мантажу / дэмантажу часовых экспазіцый;
  • правядзення рэстаўрацыйных або рамонтных работ;
  • неабходнасці тэхнічнага перапынку ў асобных залах у сувязі з паказчыкамі тэмпературы і вільготнасці паветра, якія не адпавядаюць нормам, вызначаным правіламі захоўвання музейных прадметаў;
  • правядзення ў залах з асобным уваходам выстаў і мерапрыемстваў па білетах на дадзеную выставу ці мерапрыемства (пры адсутнасці ў наведвальніка вышэйназванага білета).

9.5 Скарачаць працягласць экскурсійнага абслугоўвання ў выпадку значнага павелічэння патоку наведвальнікаў.

Час працы музеяўЦэны на білетыПаслугі