Відэасюжэт пра сустрэчу з Навумам Гальпяровічам у Музеі беларускага кнігадрукавання


На мінулым тыдні ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася прэзентацыя новага зборніка вершаў Навума Гальпяровіча «Час лістападу». Больш за паўсотні гасцей рознага ўзросту лавілі кожнае слова ганаровага госця, які з запалам сапраўднага патрыёта сваёй малой Радзімы - горада Полацка - дзяліўся ўспамінамі і з майстэрствам таленавітага прамоўцы чытаў вершы.

Відэасюжэт пра літаратурную сустрэчу ў музеі падрыхтаваў тэлеканал "Саммит+ТВ".







®
Система Orphus