Адкрыццё выставы «Хто жыве — ведайце! Хто ведае — памятайце! Хто памятае — жывіце!»

Напярэдадні Дня Перамогі ў Музеі беларускага кнігадрукавання адкрылася выстава «Хто жыве — ведайце! Хто ведае — памятайце! Хто памятае — жывіце!», прымеркаваная да святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Экспазіцыя заклікана ўшанаваць памяць воінаў Чырвонай Арміі, якія вызвалілі нашу краіну ад фашызму, і расказаць пра новы міжнародны праект «Кніга памяці. Еўропа» па захаванні памяці пра подзвіг савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Выстава створана пры непасрэдным удзеле супрацоўнікаў Музея баявой славы — загадчыка музея С.П. Капыла, члена рэдакцыйнай калегіі выдання «Кніга памяці. Рэспубліка Беларусь. Віцебская вобласць», і вядучага навуковага супрацоўніка К.А. Нарэйкі. Сяргей Пятровіч Капыл падзяліўся са слухачамі адным з самых яркіх успамінаў дзяцінства, звязаным з вайной, і распавёў пра важнасць захавання праўды пра Вялікую Айчынную вайну. Канстанцін Аляксандравіч Нарэйка правёў першую экскурсію па новай экспазіцыі.

Выстава будзе працаваць да 4 жніўня 2024 г. Запрашаем усіх пазнаёміцца з асабістымі рэчамі воінаў-вызваліцеляў, найноўшымі выданнямі пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, памятнай прадукцыяй, прысвечанай юбілеям Перамогі, выявамі карт і схем ваенных аперацый, а таксама вызваленых гарадоў.

36