18 мая ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я адкрыецца персанальная выстава габеленаў «Мой тэкстыль» Наталлі Парахневіч (г. Браслаў).
Чаму габелен стаў такім папулярным у наш час? Магчыма, гэта адзіны від рамяства, які дазваляе займацца манументальным мастацтвам у хатніх умовах. Мастацтва габелена дорыць мастаку пачуццё свабоды і незалежнасці.
На выставе будуць прадстаўлены аўтарскія творы апошніх гадоў, вытканыя ў тэхніцы мяккай пластыкі. Гэта як нейкая вяха ў жыцці, пасля якой адгортваецца новая старонка ў творчасці аўтара. Усе работы па-свойму цікавыя і цешаць вока жывымі, яркімі, насычанымі колерамі.
Выстава дасць магчымасць убачыць тэндэнцыі сучаснага аўтарскага габелена: спалучэнне цяпла дывана і цяпла рук майстрыхі, прыгажосць жывапісу і светаўспрыманне мастачкі, філасафічнасць і творчую індывідуальнасць.
Наведванне выставы стане далучэннем да чароўнага свету, дзе сціраюцца грані паміж матэрыяльным і духоўным.
Выстава-продаж будзе працаваць да 29 верасня.
У рамках выставы пройдуць майстар-класы па розных відах ткацтва. Далучайцеся і падарыце сабе бязмежнае задавальненне стварыць цуд уласнымі рукамі!
Выстава пройдзе з 18 траўня па 29 верасня.
Выстава-продаж «Мой тэкстыль» Наталлі Парахневіч (г. Браслаў)
18 May, 2019 - 16:00 to 29 September, 2019 - 00:00
Belarus, Vitebsk Region, Polotsk, Voikov Street, 1
- 19862 reads