Вольны час у музеі

Некалькі гадоў таму Краязнаўчы музей Полацка прапанаваў сваім наведвальнікам новую форму працы – правядзенне інтэлектуальных гульняў – квэстаў і квізаў. Яны адразу сталі папулярнымі сярод школьнікаў, навучэнцаў каледжаў і ВНУ. Пазней да рашэння квэставых задач падключыліся і спецыялісты розных медыцынскіх устаноў горада. Інтэлектуальныя гульні ў музеі сталі асновай праекта «Бушынг», які рэалізуецца работнікамі буйнейшага полацкага прадпрыемства ААТ «Полацк-Шкловалакно». А нядаўна ўдзел у квэстах прынялі супрацоўнікі наваполацкай кампаніі «Юджэн», якая з'яўляецца адным з лідэраў у Беларусі па вытворчасці трансфарматараў, шпулек індуктыўнасці, дроселяў і магнітаправодаў. Падчас гульні кожная з 3-х каманд, якія прыйшлі ў музей, з задавальненнем адчыняла для сябе старонкі гісторыі найстаражытнага горада нашай краіны. Пошук артэфактаў і ўважлівае прачытанне дакументаў, пажоўклых ад часу, дазволілі навапалачанам пераканацца ў тым, наколькі цікавая гісторыя таго рэгіёна, дзе яны жывуць і працуюць.

Краязнаўчы музей Полацка гатовы арганізаваць інтэлектуальныя гульні і для прадстаўнікоў іншых прадпрыемстваў і ўстановаў!

565