Герою Савецкага Саюза С.А. Пашкевічу прысвячаецца...

27 сакавіка 2021 г. С.А. Пашкевічу споўнілася б 100 гадоў. Ён сышоў з жыцця ўсяго 7 гадоў таму назад, але памяць пра яго жыве ў Полацку і сёння. Турнір па плаванні, які праходзіць у Полацку без малога 45 гадоў, носіць імя Героя Савецкага Саюза С.А. Пашкевіча. У Краязнаўчым музеі Полацка на стацыянарнай выставе «Ганаровыя грамадзяне горада Полацка» можна пазнаёміцца з дакументамі і фотаздымкамі, прысвечанымі знакамітаму земляку, паглядзець відэафільм, заснаваны на біяграфічным матэрыяле. Аб жыццёвым шляху С.А. Пашкевіча чытаць тут.

788