Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік узнавіў выпуск зборнікаў матэрыялаў навукова-практычных канферэнцый, якія штогод праводзяцца ў музеі-запаведніку.
Так, у 2018 годзе выйшла два навуковых зборніка:
Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі па выніках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2015 г.
У 2019 годзе было выдадзена тры зборніка матэрыялаў канферэнцый:
Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі па выніках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2016 г.
Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі па выніках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2017 г.
Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі па выніках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2018 г.
У зборніках прадстаўлены артыкулы ўдзельнікаў канферэнцый, у якіх адлюстраваныпытанні гісторыі і культуры Полаччыны, актуальныя праблемы музейнай дзейнасці. Выданне адрасавана музейным спецыялістам, гісторыкам, культуролагам, краязнаўцам.
Дадзеныя зборнікі паклалі пачатак новай серыі навуковых выданняў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Распрацоўка арыгінал-макета і дызайн былі выкананы навукова-інфармацыйным аддзелам музея-запаведніка. Складальнік усіх зборнікаў — намеснік дырэктара па навуковай рабоце Таццяна Уладзіміраўна Явіч. З 2019 года навуковым рэдактарам выдання з“яўляецца кандыдат культуралогіі Тамара Аляксандраўна Джумантаева.
У раздзеле «Бібліятэка» на афіцыйным сайце музея-запаведніка можна азнаёміцца са зместам як нядаўна выдадзеных, так і папярэдніх зборнікаў матэрыялаў канферэнцый.