Музей ткацтва шчыра запрашае ўсіх жадаючых на майстар-клас, прымеркаваны да свята Вялікадня! Майстар-клас адбудзецца 10 красавіка а 17-й гадзіне.
На майстар-класе вы зможаце навучыцца ўпрыгожванню пасхальных яек у тэхніцы дэкупаж, стварыць святочны пакунак, які прыемна дапоўніць ваш падарунак для родных і сяброў, стане яскравым упрыгажэннем вашага святочнага стала!
Для майстар-класа вам спатрэбяцца:
- нефарбаваныя вараныя белыя яйкі;
- сурвэткі з дробным малюнкам;
- добры святочны настрой!
Кантактны тэлефон: 42-30-41