Новае паступленне ў фонды

×

Паведамленне пра статус

Thank you for your vote.

Як вядома, у 2017 годзе Беларусь рыхтуецца адзначыць вельмі важны для нашай гісторыі і культуры юбілей – 500-годдзе айчыннага кнігадрукавання. У сувязі з гэтым Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі быў распачаты агульнанацыянальны праект па факсімільным узнаўленні друкаванай спадчыны Францыска Скарыны. Апошнім часам фонды Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка папоўнілі першыя пяць тамоў запланаванага 20-томнага выдання – «Быццё», «Зыход», «Левіт», «Лічбы» і «Другі закон». Музей плануе і далей сачыць за ходам выдавецкага праекта.

655