
7 кастрычніка 2025 г. загадчык Краязнаўчага музея І. П. Воднева і вядучы навуковы супрацоўнік Дзіцячага музея Т. Р. Смірнова прынялі ўдзел у Міжнародных гістарычных чытаннях «Абаронца Айчыны. Людзі, падзеі і факты» ў анлайн-фармаце, арганізаваным Краязнаўчым музеем горада Вялікія Лукі (Расійская Федэрацыя).
У рамках партнёрскай дзейнасці супрацоўнікі НПГКМЗ прымаюць удзел у падобным форуме ўжо не першы год. У 2025 г. удзельнікамі чытанняў стала 17 даследчыкаў з Расіі і Беларусі.
Ірына Пятроўна Воднева прадставіла даклад «Герой-чыгуначнік з Полацка Афанасій Васільевіч Глебаў», прысвечаны Герою Сацыялістычнай Працы, Ганароваму грамадзяніну горада Полацка. Таццяна Рафаілаўна Смірнова распавяла калегам з Расіі аб праекце пад назвай «Чужых дзяцей не бывае», які быў арганізаваны супрацоўнікамі Дзіцячага музея з дашкольнымі ўстановамі Полацкага раёна.
Па выніках працы чытанняў плануецца выданне электроннага зборнікам матэрыялаў форуму.