
Удзельнікі абласнога выязнога семінара «Развіццё рэлігійнага турызму ў Полацку» наведалі Мастацкую галерэю.
Госці горада пазнаёміліся з экспазіцыяй стацыянарнай выставы «Сценапіс ХІІ—ХІХ стст. Спаса-Праабражэнскага храма» і прынялі ўдзел у майстар-класе «Фрэска». Падчас майстар-класа кожны ўдзельнік меў магчымасць уласнымі рукамі стварыць фрагмент роспісу фарбамі на вадзяной аснове па атынкаванай паверхні і адчуць сябе мастаком-фрэскістам.
Нашы госці атрымалі новыя яркія ўражанні, а хтосьці нават пажадаў забраць з сабой уласнаручна зробленыя «фрэскі».