
У Беларусі з 14 кастрычніка (Дзень маці) па 21 кастрычніка (Дзень бацькі) стартавала акцыя «Тыдзень бацькоўскай любові».
Правядзенне вольнага часу ў музеі з дзецьмі можа стаць добрай сямейнай традыцыяй, якая дапаможа збліжэнню сям'і, выхаванню ў падрастаючага пакалення пачуцця прыгожага, пакіне добры след ва ўспрымальнай дзіцячай душы.
Музеі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка прапануюць скарыстаць выгадную прапанову — уваходны білет для сямейнага наведвання.
Уваходны білет для сямейнага наведвання — асаблівая форма ўваходнага білета, які прадастаўляецца кожнаму члену (двое дарослых і двое ці больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў) — па цане льготнага білета. Білет прадастаўляецца на адно наведванне музея і набываецца ў касах усіх музеяў. Уваходны білет не прадугледжвае экскурсійнае абслугоўванне.
Музеі Полацка заўсёды рады бачыць вас і вашу сям'ю ў ліку сваіх наведвальнікаў.