Запрашаем на свята «На Багача ўсяго багата»

Усё мацней адчуваецца подых восені: светлавы дзень становіцца меншым, лісты на дрэвах пачынаюць набываць залацістую афарбоўку, але подых ветру яшчэ цёплы і прыемны… У такі час хочацца абуць боцікі і пайсці шпацыраваць па восеньскаму Полацку, праводзячы апошнія цёплыя дзянькі.

З гэтай нагоды ў нас ёсць для вас прапанова! 21 верасня а 13-й гадзіне ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я пройдзе фальклорнае свята «На Багача ўсяго багата». Шчыра запрашаем!

320