
Штогод у другую нядзелю жніўня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаюць Дзень будаўніка. Будаўнічая галіна — адзін з важнейшых складальнікаў эканомікі краіны. Будаўнікі сёння не толькі вырашаюць жыллёвыя праблемы гараджан, добраўпарадкоўваюць аграгарадкі, але і ўзводзяць значныя для іміджу дзяржавы аб'екты. Адны будаўнічыя арганізацыі, створаныя яшчэ ў савецкі час, з'яўляюцца лідэрамі галіны і ў XXI ст., іншыя, выканаўшы сваю місію, адышлі ў гісторыю. Такой арганізацыяй у Полацку быў «Будаўніча-мантажны трэст № 22». За больш як тры дзесяцігоддзі яго працы ў горадзе з'явілася шмат сацыяльна значных аб'ектаў. Пра тое, як гэта было, можна даведацца тут.