Запрашаем на майстар-клас «Ткацтва з раслін»

З чым у вас асацыюецца лета? Яркае сонца, цёплае мора, доўгачаканы адпачынак, вакацыі, прагулкі на свежым паветры, водар траў і кветак…

А ці ведаеце вы, што з летняй травы можна плесці не толькі вянкі? З травы, лісця, галінак можна стварыць цэлыя габелены, якія будуць цешыць вас сваёй прыгажосцю! Зялёны габелен можна ткаць з духмяных і лекавых раслін. Гаючыя зёлкі, што ўваходзяць у яго склад, і душа, укладзеная ў выраб, напоўняць хату водарам лета і створаць утульнасць.

А каб даведацца, як сплесці такі габелен, прыходзьце ў Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я 17 жніўня ў 12.00 на майстар-клас «Ткацтва з раслін».

370