Прайшоў майстар-клас «Цуд і маляванка — робім набіванку!»

У мінулую нядзелю ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я адбыўся майстар-клас па дэкарыраванні летняга шаліка старажытнай тэхнікай «набіванка».

Кожны ўдзельнік мерапрыемства адчуў сябе сапраўдным майстрам сваёй справы. Падчас майстар-класа яго ўдзельнікі даведаліся аб крыніцах гэтага віда рамяства, а таксама якое значэнне набойка мела на беларускіх землях і асабліва на Віцебшчыне.

Практычная ж частка майстар-класа прадугледжвала аздабленне летняга шаліка тэхнікай «набіванка», з чым кожны госць музея справіўся «на выдатна», уклаўшы ў гэты тканы выраб часцінку сваёй душы.

383