Міжнародная акцыя «Ноч музеяў-2024» у Краязнаўчым музеі

18 мая 2024 г. Краязнаўчы музей Полацка далучыўся да Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў-2024», запрасіўшы аматараў кіно і «знаўцаў» савецкага гандлю на кінавіктарыну «І гэта ўсё — савецкі гандаль!». Яна прайшла на пляцоўцы выстаўкі «ПроСовторг, или развитие торговли в Полоцке в 1919–1991 гг.».

Удзельнікі віктарыны павинны былі прайсці 4 туры і ўспомніць тыя кінафільмы, у эпізодах якіх асвятляліся розныя бакі савецкага гандлю. Гульцы маглі ўбачыць на экране любімых акцёраў, атрымаць задавальненне ад прагляду найбольш яркіх сцэн фільмаў, а спаборнасць у ведах іх зместу надавала гульні асаблівую рызыку. Удзельнікі кінавіктарыны, якія не дайшлі да фіналу, атрымалі суцяшальныя прызы ад спонсараў ТАА «УСЕТОРГ» і ТАА «ЕАКМАРКЕТ». Фіналісты ж дэманстравалі дастаткова глыбокія веды савецкага кіно, выпушчанага ў пракат у перыяд з 1939 па 1991 гг.

Пераможцамі сталі Протас Таццяна, Мудры Станіслаў, Прыданава Валянціна. Ім быў уручаны галоўны прыз — Адзіны музейны білет, які дае права на 11 наведванняў музеяў НПГКМЗ.

575